19 красавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італіец заробіць на кубак капучына за 11 хвілін, а беларус?

9
Італіец заробіць на кубак капучына за 11 хвілін, а беларус?

Займальная статыстыка.

Да Міжнароднага дня кавы (1 кастрычніка) аналітыкі Picodi.com падлічылі, за колькі хвілін працы можна зарабіць на кубак капучына ў Беларусі і яшчэ ў 101 краіне свету. Атрымаўся своеасаблівы «індэкс кавы», які паказвае ўзровень жыцця ў розных краінах.

Самы дарагі капучына ў рэйтынгу можна купіць у Даніі ($5,08), Катары ($5,08) і Ганконгу ($5,06), а самы танны - ва Украіне ($1,07), Тунісе ($0,70) і Алжыры ($0,58). Калі параўнаць кошт напою з сярэднім заробкам па краіне, то лідарамі становяцца Андора, Аўстралія, Швайцарыя і Люксембург. У гэтых краінах на кубак кавы сярэднестатыстычны работнік можа зарабіць усяго за 8-9 хвілін.

У Беларусі пры сярэднім кошце напою 4,3 рубля ($1,7) працаваць на яго давядзецца 32 хвіліны (мы стаім на 60-м месцы рэйтынгу). У Польшчы на кубак капучына давядзецца працаваць менш — 23 хвіліны (45-е месца), у Літве — 23 хвіліны, а ў Латвіі — 25 хвілін.

Апошнія месцы рэйтынгу дастаюцца Шры-Ланцы, Інданэзіі і Нігерыі. У Нігерыі на капучына трэба працаваць больш за 2 гадзіны, у Інданэзіі — 1 гадзіну і 35 хвілін, а ў Шры-Ланцы — крыху больш за 1,5 гадзіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках