24 красавiка 2024, Серада, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Ігара Аліневіча ў дзень нараджэння пасадзілі ў ШІЗА

4
Палітвязня Ігара Аліневіча ў дзень нараджэння пасадзілі ў ШІЗА
ІГАР АЛІНЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Лукашысты помсцяць беларускаму патрыёту.

Беларускага патрыёта Ігара Аліневіча ў дзень яго 39-годдзя пасадзілі ў ШІЗА. Пра гэта паведаміла ягоная маці Валянціна.

«Вялікі дзякуй тым шчырым людзям, якія ўспомнілі пра дзень нараджэння Ігара! Жодзінская турма таксама не засталася ў баку.

У нашай сістэмы выканання пакаранняў, відаць, традыцыя такая - змяшчаць нашых палітвязняў у штрафныя ізалятары менавіта ў дзень нараджэння.

Я разумею, што для таго, каб больш балюча зрабіць і самому чалавеку, і яго родным. Недзе чула, што калі душа адкрытая святлу, чорныя сілы тут як тут.

Хочацца верыць, што наша энэргетыка дабра прабілася да Ігара праз усе перашкоды. У сваю чаргу, ён усім дорыць пачатак сваёй фантастычнай аповесці», - напісала Валянціна Аліневіч.

Адзначым, першы раз рэжым Лукашэнкі судзіў Ігара Аліневіча ў 2011 годзе. Тады актывіста прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч атрымаў галоўную ўзнагароду і стаў першым лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтра. ў 2016 годзе Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі «Хартыі-97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год у намінацыі «За асабістую мужнасць».

Уначы з 28 на 29 кастрычніка 2020 года ён быў затрыманы пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі памежнікамі. Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае яго ў «тэрарызме». Сам Ігар Аліневіч заявіў, што свядома скарыстаўся правам на паўстанне.

22 снежня 2021 года суд прыгаварыў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму.

Напісаць Ігару словы падтрымкі і салідарнасці можна на адрас:

Турма №4, 22163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Аліневічу Ігару Уладзіміравічу

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках