18 красавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Літвы прапануе разарваць двухбаковыя пагадненні з рэжымам Лукашэнкі

5
МУС Літвы прапануе разарваць двухбаковыя пагадненні з рэжымам Лукашэнкі

Менск не перастае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент палітычнага ціску.

У панядзелак міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ вынесла на пасяджэнні Дзяржрады ў абароне прапанову аб скасаванні двухбаковых міжнародных дамоваў і міжведамасных пагадненняў з Беларуссю, укладзеных у сферах упраўлення МУС, паведамляе Delfi.

«Беларускі рэжым не перастае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент палітычнага ціску, а беларускія чыноўнікі сваімі актыўнымі дзеяннямі садзейнічаюць арганізацыі нелегальнага міграцыйнага крызісу і разбурэнню фізічнага бар'ера.

Паколькі Беларусь парушае прынцыпы міжнароднага права і не выконвае двухбаковыя пагадненні, яны губляюць сваё значэнне, і мы прапануем іх скасаваць», - гаворыцца ў заяве міністра ўнутраных спраў Білатайтэ.

З яе слоў, з улікам таго, што геапалітычныя пагрозы ў рэгіёне не змяншаюцца, а Беларусь як хаўруснік Расеі прадаўжае ажыццяўляць арганізаваную гібрыдную агрэсію супраць Літвы на граніцы, двухбаковыя міжнародныя дамоўленасці з Беларуссю ўжо страчваюць сэнс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках