16 красавiка 2024, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амерыка паказаная ў пазітыўным ключы»

1
«Амерыка паказаная ў пазітыўным ключы»

У Менску скасавалі прэм'еру чарговага спектакля.

У Музычным тэатры скасавалі прэм'еру аперэты «Гергаціня з Чыкага». Пра гэта «Люстэрку» паведамілі супрацоўнікі тэатра.

Знакамітаму твору вугорскага кампазітара Імрэ Кальмана ўжо амаль сто гадоў. Яго ўпершыню паставілі ў 1928-м.

Прэм'ера ў беларускай сталіцы была запланаваная на 23 і 24 верасня. Але адбылася толькі здача спектакля, на якой прысутнічалі чыноўнікі з управы культуры Менгарвыканкама. Пасля гэтага ў сярэдзіне дня 23 верасня тэатр паведаміў, што прэм'ера скасоўваецца «з тэхнічных прычынаў».

У цэлым лібрэта «Герцагіні з Чыкага» ўяўляе з сябе палітычную сатыру як на амерыканскія, так і на еўрапейскія рэаліі 1920-х гадоў. Мяркуючы з усяго, службоўцы знайшлі ў пастаноўцы аналогіі з цяперашняй рэальнасцю. Як расказалі рэдакцыі супрацоўнікі тэатра, людзям з Менгарвыканкама не спадабаліся жарты пра пачатак вайны з Японіяй, героі гомасэксуальнай арыентацыі, а таксама тое, што Амерыка ў цэлым паказаная ў аперэце ў пазітыўным ключы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках