29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэальныя паступленні ў бюджэт упалі ва ўсіх абласцях

7
Рэальныя паступленні ў бюджэт упалі ва ўсіх абласцях

Ідуць размовы пра павышэнне стаўкі ПДВ.

Бюджэтных звестак у адкрытым доступе становіцца ўсё менш. Мінфін увогуле перастаў публікаваць хоць нейкія звесткі пра выкананне бюджэту, але сякую-такую (хоць і бедную) інфармацыю яшчэ можна знайсці ў іншых установаў, праца якіх звязаная з эканомікай і фінансамі. І нават з гэтых урыўкаў інфармацыі можна меркаваць пра недастатковае паступленне плацяжоў у бюджэт, піша Telegram-канал «Нашы грошы».

Нават намінальны рост адбываецца не ўсюды. Берасцейская і Менская вобласці за сем месяцаў павялічылі плацяжы ў кансалідаваны бюджэт на 16 адсоткаў і 15 адсоткаў адпаведна. Менск прырос на 7 адсоткаў, Магілёўская, Віцебская і Гомельская вобласці толькі на 3 адсоткі. Горш за ўсё справы з паступленнем плацяжоў у Гарадзенскай вобласці. Тут за студзень – ліпень яны знізіліся на 8 адсоткаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Нагадаем, што інфляцыя за аналагічны перыяд склала 18,1%.

Такім чынам, рэальныя паступленні ў казну скараціліся ад усіх рэгіёнаў, намінальныя тэмпы прыросту не дастатковыя для кампенсацыі росту інфляцыі. Бюджэтам – як рэспубліканскаму, так і мясцовым – будзе неабходна або скарачаць выдаткі, або знаходзіць шляхі павелічэння прыбытковай часткі. Хутчэй за ўсё, давядзецца рабіць і тое, і другое.

У выпадку скарачэння выдаткаў пад нож першымі пойдуць капіталаёмкія інвестыцыйныя праекты з бюджэтным фінансаваннем, бо скарачаць выдаткі на сацыяльную сферу (заробкі, пенсіі, дапамогу) наважыцца складаней. Такі шлях забівае патэнцыял росту эканомікі, але дазваляе выжываць і ўнікаць сацыяльнай незадаволенасці тут і цяпер.

Ну, а для росту паступленняў давядзецца пераглядаць у бок павышэння падатковыя абавязальніцтвы, пазычаць або банальна ўключаць друкарскі станок. Тут, напэўна, задзейнічаюць усе варыянты. Ідуць размовы пра павышэнне стаўкі ПДВ, а падаткі для ІП ужо заўважна выраслі. Ну, а друкарскі станок цяпер працуе не наўпрост, а з дапамогай выпуску аблігацый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках