18 красавiка 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую журналістку паклікалі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Беларускую журналістку паклікалі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Раней яна ўваходзіла ў склад журы на кінафестывалях у Беларусі, Нямеччыне, Харватыі, Польшчы.

Беларуская журналістка Ірэна Кацяловіч стала чальцом журы на 80-й кінапрэміі «Залаты глобус», якую штогод уручаюць у ЗША. Пра гэта яна паведаміла ў сябе ў «Фейсбук».

Ірэна Кацяловіч – беларуская кінакрытык, культуролаг і журналістка, удзельніца Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ. Уваходзіла ў склад журы на кінафестывалях у Беларусі, Нямеччыне, Харватыі, Польшчы. Цяпер працуе на тэлеканале «Белсат».

«Залаты глобус» (Golden Globe Award) – амерыканская кінапрэмія, якую з 1944 года ў Лос-Анджэлесе прысуджае Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах. Узнагарода ўручаецца кожны год у студзені паводле вынікаў галасавання блізу 90 міжнародных журналістаў, яна ўважаецца за адну з самых прэстыжных у кінаіндустрыі і другую ў значнасці пасля «Оскара».

Найлепшым драматычным фільмам 2021 года быў прызнаны вестэрн «Улада сабакі» Джэйн Кэмпіён, а найлепшым мюзіклам – «Вэстсайдская гісторыя» Стывена Спілберга, стужкі атрымалі тры ўзнагароды кожная.

У 2021 годзе Netflix і Amazon Studios абвясцілі байкот «Залатому глобусу» таму, што сярод 86 чальцоў журы не было цемнаскурых журналістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках