Расейка, якая ўцякла ў Казахстан, абвясціла казахаў «няправільным» народам
90- 27.09.2022, 10:02
- 48,582
Грамадзянка РФ запісала невялікі ролік для Tik-Tok.
21 верасня патэнцыйныя расейскія прызыўнікі масава ўцяклі са сваёй краіны, баючыся мабілізацыі.
Паводле папярэдніх звестак, за некалькі дзён з Расеі ўцяклі амаль 300 тысячаў мужчынаў мабілізацыйнага веку – роўна столькі, колькі Крэмль нібыта збіраецца набраць. Разам з расейцамі ўцякалі іхнія сем'і.
Аднак шукаючы прытулак у суседзяў, грамадзяне РФ не забываюцца прадэманстраваць сваю імперскасць і прыхільнасць да нацысцкай ідэалогіі.
Так, расейка, якая ўцякла ў Казахстан, запісала невялікі ролік для Tik-Tok, які пачала «нагадваннем» пра тое, як Пуцін «выратаваў» Казахстан у пачатку 2022 года, адправіўшы свае войскі для ўціску пратэстаў.
Таксама яна запярэчыла на словы пра слабасць РФ і нянавісць усяго свету да акупантаў: «Хто ўвесь свет? Адкрыйце, калі ласка, мапу і паглядзіце, што такое Еўропа маленькая і хто падтрымлівае Расею. І гэта значна большая плошча, і гэта большая колькасць краінаў, чым вы там сабе прыдумалі».
Жыхароў Казахстана яна адкрыта называе «сябрамі некалі сяброўскай краіны».
Гаворачы пра каласальныя праблемы ў арміі РФ праз паўгода вайны супраць Украіны, дзяўчына заявіла, што ў «іх усё добра» настолькі, што ў ваенкаматах не бяруць добраахвотнікаў, а тыя нібы стаяць у чэргах. Верагодна, яна пераблытала межы РФ з ваенкаматамі.
«Расея яшчэ ніколі не цярпела паразы ні ў воднай вайне. Цяпер не вайна. І мы як змагаліся з фашызмам, так і змагаемся. Ну, а па-другое, расейцы не здаюцца», – сказала яна, буйна падставіўшы свайго школьнага настаўніка гісторыі, урокі якога прапусціла ці не здужала праграму.
Усю сваю прапагандысцкую прамову яна пабудавала на збітых клішэ пра «няправільныя» народы з былых брацкіх рэспублік, якія слухаюць, што ім скажа Захад.