19 красавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газ з «Паўночнага струменю – 2» трапіў у Балтыйскае мора

18
Газ з «Паўночнага струменю – 2» трапіў у Балтыйскае мора

Улады Даніі выпусцілі папярэджанне.

Улады Даніі заклікалі караблі трымацца далей ад вострава Барнхольм пасля таго, як ноччу ў гэтым раёне адбылася выцечка газу з расейскага газаправода «Паўночны струмень – 2».

Пра гэта паведамляе Reuters.

У сваю чаргу ўрад Нямеччыны заявіў, што знаходзіцца ў цесным кантакце з дацкімі ўладамі, каб высветліць прычыны аварыі.

У ноч на 26 верасня аператар «Паўночнага струменю – 2» паведаміў, што ціск у газаправодзе ўпаў са 105 бараў да 7. Нягледзячы на тое, што «Паўночны струмень – 2» так і не быў уведзены ў эксплуатацыю, яго паспелі запоўніць 300 млн кубаметраў газу – за некалькі дзён да таго, як Нямеччына скасавала запуск.

Выцечка адбылася за дзень да ўрачыстага запуску Балтыйскага газаправода, па якім газ з Нарвегіі будзе паступаць у Польшчу. Такім чынам Варшава імкнецца поўнасцю адмовіцца ад расейскай сыравіны.

Нагадаем, вечарам 26 верасня аператар газаправода «Паўночны струмень – 1», які з сярэдзіны чэрвеня працаваў на паніжанай магутнасці, а потым поўнасцю спыніў пастаўкі ў жніўні, таксама паведаміў пра падзенне ціску на абедзвюх лініях газаправода.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках