29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяцярых расейцаў праз мабілізацыю знялі з цягніка на мяжы з Беларуссю

16
Пяцярых расейцаў праз мабілізацыю знялі з цягніка на мяжы з Беларуссю

Памежнікі ведалі прозвішчы і месцы кожнага.

Пяцярых расейцаў, якія ехалі з Пецярбурга на цягніку ў Беларусь, не выпусцілі з краіны. Пра гэта «Медыязоне» расказаў адзін з іх, 30-гадовы мужчына, якому памежнікі забаранілі выезд з Расеі.

«З цягніка вывелі чатырох мужчынаў, памежнікі ведалі прозвішчы і месцы кожнага. Адзін маёр, два старэйшыя лейтэнанты і чалавекі чатыры шарагоўцы ў масках», – расказаў малады чалавек.

Ён дадаў, што 8 гадоў таму скончыў ваенную кафедру, мае званне лейтэнанта запасу, але ў войску не служыў. Расеец збіраўся спачатку даехаць да Менска, а адтуль накіравацца ў Стамбул.

Паводле словаў суразмоўцы «Медыязоны», яго высадзілі на чыгуначнай станцыі Невель-2, апошняй перад мяжой з Беларуссю. Сярод тых, каму забаранілі выезд з Расеі, быў 20-гадовы студэнт.

Усім ім выдалі апавяшчэнні, што выезд забаронены на падставе закона аб мабілізацыі. У дакуменце гаворыцца, што па тлумачэнні трэба звярнуцца ў ваенкамат на месцы пастаноўкі на ўлік.

Нагадаем, частковая мабілізацыя была абвешчаная ў Расеі 21 верасня. У зону баявых дзеянняў плануецца адправіць 300 тысячаў рэзервістаў. Пасля абвяшчэння частковай мабілізацыі ў Расеі сталі набываць квіткі на самалёт з вылетам у іншыя краіны. Акрамя таго, на наземных межах краіны назапасіліся доўгія чэргі з ахвочых з'ехаць.

Крыніцы «Медузы» паведамілі, што мужчынам мабілізацыйнага ўзросту пасля «рэферэндумаў» забароняць выязджаць з Расеі. Але нібыта можна будзе з'ехаць з даведкай з ваенкамата. Пазней у Мінабароны РФ запэўнілі, што падчас частковай мабілізацыі абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзянаў не будзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках