18 красавiка 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым пагражае Крамлю паўстанне ў Дагестане

8
Чым пагражае Крамлю паўстанне ў Дагестане

Зярняты пратэсту ўпалі на добрую глебу.

Аналітыкі прадказвалі выбух у Дагестане, калі пісаў пра аднабаковую пастанову лідара Чачні Рамзана Кадырава спыніць частковую мабілізацыю на тэрыторыі ЧР.

Пра гэта піша галоўны рэдактар «Апострафа», ваенны аглядальнік Дзяніс Паповіч.

Такая пастанова магла быць прадыктаваная як асабістымі амбіцыямі Кадырава, так і ўтоенымі працэсамі ў самой рэспубліцы, дзе магчымыя такія ж народныя выступы. Пасля гэтага ў дагестанцаў магло ўзнікнуць лагічнае пытанне: «А што, так можна было?»

Але не толькі дэмарш Кадырава стаў каталізатарам мітынгаў у Дагестане, упэўнены Дзяніс Паповіч.

Бязладная мабілізацыя на вайну з Украінай спарадзіла ўспаміны пра гісторыю заняволення расейцамі народаў Каўказа. Адсюль і адсылы да творчасці Тараса Шаўчэнкі, і выкрыкі дагестанскіх жанчынаў «захопнік шахідам ніколі не быў», і адозвы наступнага зместу: «Сёння паказала, што ўсе вашыя мільёны, выдаткаваныя на тое, каб патушыць святло Ісламу і зрабіць з нас рабоў, – сышлі ва ўнітаз!»

Акрамя таго, у Дагестане вельмі незадаволены крамлёўскім кіраўніком рэспублікі Сяргеем Мелікавым. Яго называюць гаўляйтарам і адкрыта патрабуюць, каб ён прыбіраўся ў Расею. Жыхары нацыянальных рэспублік РФ мяркуюць, што расейцы хочуць знішчыць іх, заграбаючы іх мужчынаў на забой ва Украіну. Так што зярняты пратэсту ўпалі на добрую глебу, – упэўнены галоўны рэдактар «Апострафа».

Ці азначае выбух на Каўказе, які, несумненна, будзе разрастацца, канец пуцінскага рэжыму? Сам сабой наўрад ці. Больш за тое, ён, хутчэй за ўсё, нават не прыпыніць працэс мабілізацыі ў маштабах усёй краіны, – не выключае Дзяніс Паповіч.

Паводле ягоных словаў, праблема тут у іншым. Цэнтралізаваная расейская ўлада не падтрымлівае шматзадачнасць. Аператыўная памяць Крамля і так была перагружаная задачамі, звязанымі з правядзеннем «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне. Не скончыўшы адзін працэс, у гэтую памяць загрузілі яшчэ і мабілізацыю з усімі спадарожнымі выклікамі.

Пратэставыя выплескі на Каўказе, нават калі яны не разрастуцца ў вялікае вогнішча – гэта яшчэ адзін пучок дадзеных у стомлены мозг імперыі. Нібы стары камп'ютар, сістэма пачне «тармазіць», прымаць запозненыя пастановы, сыпацца, прывёў аналогію ваенны аглядальнік Дзяніс Паповіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках