26 красавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту супраць мабілізацыі

8
У расейскіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту супраць мабілізацыі

Затрыманыя сотні чалавек.

У расейскіх гарадах аднавіліся акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне і мабілізацыі расейцаў, паведамляе svoboda.org.

У Маскве і Пецярбургу супрацоўнікі паліцыі затрымліваюць удзельнікаў акцый пратэсту супраць мабілізацыі. Правесці іх заклікаў рух «Вясна». Аб месцы правядзення акцый было абвешчана толькі сёння.

Паводле інфармацыі «АВД-Інфы», у Маскве да 19:00 былі затрыманыя больш за 300 чалавек, у Пецярбургу больш за 100. Акцыі як такія не паспелі пачацца, паліцыя стала затрымліваць людзей яшчэ да заяўленага часу іх пачатку. У Маскве людзей затрымлівалі на Чыстых прудах.

Затрыманні працягнуліся ў Зараддзі, куды дайшлі некалькі дзясяткаў удзельнікаў шэсця.

З паведамленняў відавочцаў, людзей на акцыях менш, чым на пратэстах у дзень абвяшчэння мабілізацыі - 21 верасня.

Першыя акцыі прайшлі ў Іркуцку. У скверы Кірава сабралася блізу 25 чалавек. Канал «Иркутск анархистский» паведамляе, што менш чым за гадзіну акцыі было затрымана 17 чалавек, у тым ліку аўтар канала.

Затрыманні праходзяць і на акцыі ва Улан-Удэ. На плошчы Тэатральнай затрымалі 10 чалавек, уключаючы праваабаронцу Надзею Нізаўкіну, паведамляе «Сибирь.Реалии». З яе слоў, яна вяла трансляцыю акцыі пратэсту на свой ютуб-канал. Паліцыянты спачатку дазволілі яго весці, потым усіх заштурхалі ў аўтобус і павезлі ў пастарунак «Кастрычніцкі».

- Яны, відаць, атрымалі загад начальства і затрымалі даволі жорстка, хаця мы нічога не парушылі, нашы паводзіны не мяняліся, - распавяла Нізаўкіна. З ейных слоў, паліцыя пагражае затрыманым сілай, супрацоўнікі не называюць імёны, тэлефоны і пашпарты адбіраюць сілай.

У Томску затрымалі 10 чалавек, сярод іх журналіст Аляксандр Сакалоў, паведамляе тэлеграм-канал «Вуліца Аксамітная».

У Чыце падчас адзіночнага пікету супраць мабілізацыі затрымалі Марыну Саламатаву - удзельніцу руху «Грамадзянская салідарнасць Забайкалля».

Нагадаем, 21 верасня Пуцін абвясціў у краіне мабілізацыю насельніцтва на вайну ва Украіне і падпісаў адпаведны ўказ. Прэзідэнт РФ назваў яе частковай, аднак у адкрытай частцы ўказа ніякімі параметрамі яна не абмежаваная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках