25 красавiка 2024, Чацвер, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: У Менск прыбылі амаль 130 наймітаў ПВК «Вагнера»

51
Палкоўнік УСУ: У Менск прыбылі амаль 130 наймітаў ПВК «Вагнера»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ёсць імавернасць перакідвання ДРГ ва Украіну

У сталіцу Беларусі, Менск, прыбыла амаль 130 «вагнераўцаў», яны прыступілі да трэніровак з беларускім ахоўным прадпрыемствам «ГрандСэрвіс». Гэтай фірме нядаўна даставілі партыю формы, якая выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі Украіны, здаецца, захопнікі плануюць зладзіць правакацыі з мэтай далейшага правядзення мабілізацыі ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан. Цяпер рызыка прымянення варожых ДРГ на Валыні, Роўненшчыне, Жытоміршчыне і Кіеўшчыне вельмі высокая.

«З боку Беларусі высокая імавернасць ужывання ДРГ на тэрыторыях Валынскай, Роўненскай, Жытомірскай і Кіеўскай абласцей. Навошта гэта ім трэба? Для абвінавачання Украіны ў штучнай дэстабілізацыі абстаноўкі і стварэння спрыяльнай глебы для правядзення мабілізацыі сярод беларускіх прыхільнікаў Пуціна», – адзначыў Штэфан.

Паводле інфармацыі, якую мае афіцэр УСУ, цяпер у Менск прыбыла група «вагнераўцаў».

«У Менск прыбыла амаль 130 наймітаў ПВК «Ліга», якія распачалі трэніроўку з беларускім ахоўным прадпрыемствам «ГардСэрвіс». Акрамя гэтага, вышэйзгаданаму прадпрыемству даставілі партыю формы ўзору УСУ. Навошта ахоўнікам форма УСУ? Відавочна, не для параду», - адзначыў Анатоль Штэфан.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках