19 красавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля дзіцячага санаторыя ў Слуцкім раёне стралялі

6
Каля дзіцячага санаторыя ў Слуцкім раёне стралялі

Ідзе праверка.

Пра выпадак, які адбыўся ў чацвер, распавяла слуцкаму«Кур'еру» жанчына, якая адпачывала з дзіцем у санаторыі «Сонейка». Паводле ейных слоў, недалёка ад жылога корпуса мужчына са стрэльбы забіў сабаку.

«Сёння, калі збіраліся на сняданак, пачулі стрэлы: спачатку адзін, потым другі, каля корпуса «Маці і дзіця», - распавяла жанчына. - Пастаяльцы, вокны якіх выходзяць на той бок, потым распавялі, што выпадак бачыў хлопчык і яго бабуля. Першым стрэлам, відаць, мужчына параніў сабаку, той завішчаў. Потым ён падышоў да параненай жывёліны і стрэліў у яе другі раз. Сабака пакутаваў і памёр не адразу. Затым адцягнулі сабаку ў бок.

«Я выклікала міліцыю. Адпачывальнікі шакаваныя. Я разумею, што бадзяжных жывёл быць на тэрыторыі не павінна, але чаму не выклікалі адлоў, а сталі страляць? Стральба каля дзіцячай установы - гэта нонсэнс. Мала таго, што забойства жывёліны - само па сабе жорсткасць, але і куды паляціць шальная куля, хто гарантуе? Корпус усяго за 30-40 метрах», - дадала жанчына.

Дырэктар санаторыя «Сонейка» Віталь Кобель распавёў, што сабака з'явіўся на тэрыторыі санаторыя каля месяца таму. «Мы спрабавалі яе злавіць саматугам, але ў нас не атрымалася. Тады загадчык гаспадаркі выклікаў егера, які зрабіў адстрэл. Сабака гуляў з дзецьмі. Мы турбаваліся, што ён іх пакусае і можа быць хворы, таму прынялі такія меры».

У міліцыі заявілі, што праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках