19 красавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі касуюць бясплатную электронную чаргу на мяжы

5
У Беларусі касуюць бясплатную электронную чаргу на мяжы

Кароткая інструкцыя аб аплаце за рэгістрацыю.

Блізу месяца таму стала вядома, што касуецца і платнае рэзерваванне, і «бясплатная чарга» на мяжы. З гэтага часу стануць плаціць усе, а ўезд у зону чакання будзе ў парадку жывой чаргі. Новаўвядзенне стартуе а 00:00 у ноч з сёння (22 верасня) на заўтра (23 верасня). Журналісты Onliner прыводзяць кароткі гайд па аплаце за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

Пункты пропуску

Цяпер сістэма электроннай чаргі дзейнічае ў наступных пунктах пропуску:

Літва: «Катлоўка», «Каменны Лог», «Беняконі»;

Польшча: «Бераставіца», «Брэст», «Брузгі» (ПП не функцыянуе);

Латвія: «Грыгараўшчына», «Урбаны».

Электронную чаргу павінны ўкараніць у «Казловічах» (польская мяжа) да канца 2023 года, у «Макранах» (украінская мяжа) - да канца 2025 года.

Сумы

Плату будзе ўносіць кіроўца або ўласнік МС. Тарыфы такія:

1 базавая адзінка (цяпер 32 бел. руб) за кожны грузавік і аўтобус;

0,3 базавай (9,6 рубля) - за кожны легкавік, матацыкл і мапед.

Аплата

Заплаціць можна на месцы аператару зоны чакання.

Таксама можна перавесці суму дыстанцыйна і загадзя: з дапамогай WEBPAY або АРІП.

Кіроўцы, з якімі пагаварылі журналісты, негатыўна паставіліся да перамен.

Цяпер нельга спланаваць дакладны час праходжання мяжы, што можа пацягнуць дадатковыя марнаванні: напрыклад, пры вылеце самалёта з Вільні давядзецца выязджаць нашмат раней з разлікам на прастой на мяжы, прадугледжваць магчымы начлег у гатэлі.

Давядзецца плаціць двойчы: адну базавую (32 рублі) «падатку на выезд за мяжу» (у Гарадзенскай, Берасцейскай і Гомельскай абласцях) і суму за рэгістрацыю.

- Мяркуюць, на колькасць аўто ў чарзе гэта ніяк не паўплывае, ніяк не адсее частку былой «бясплатнай чаргі». Таму як у якасці галоўнага фактару працягласці стаяння ў чарзе называюць прапускную здольнасць і павольнае афармленне мытнікамі суседніх краін (ніжэй за гэтую здольнасць), а не колькасць ахвочых, – мяркуе адзін з кіроўцаў.

Кіроўцы мяркуюць, што цяпер усе будуць стаяць доўга - як раней стаялі ў «бясплатнай чарзе». Але дакладная сітуацыя стане зразумелай заўтра, напярэдадні ўік-энду, калі запрацуюць новыя правілы.

Ля ўезду ў зону чакання ў ПП «Бераставіца» сабралася чарга.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках