18 красавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаў дзейнічаць новы закон аб дарожным руху: што змянілася

У Беларусі пачаў дзейнічаць новы закон аб дарожным руху: што змянілася

Новаўвядзенні закранулі нават тых, хто збіраецца атрымаць пасведчанні кіроўцы.

З 22 верасня набыў моц закон №134-З «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху». Выданне tochka.by расказвае, якія папраўкі былі зробленыя ў дакумент і што стала новаўвядзеннем.

Здаваць іспыт у ДАІ на «аўтамаце»

Беларусы змогуць зараз вучыцца на пасведчанне і здаваць іспыт у ДАІ на аўто з аўтаматычнай каробкай перадач. У пасведчанні кіроўцы пры гэтым з'явіцца адпаведная адзнака кіраваць механікай уладальніку такога пасведчання не дазволяць.

Дарогі, на якіх нельга вучыцца

Акрамя таго, курсанты аўташкол будуць вучыцца кіраваць аўтамабілем не толькі па строга вызначаных вуліцах, а Міністэрства ўнутраных спраў вызначыць пералік адцінкаў дарог, на якіх забаронена навучанне.

Расейскае пасведчанне можна будзе выкарыстоўваць у Беларусі - але ёсць умова

Расейцам, якія атрымліваюць дазвол на жыхарства ў Беларусі або грамадзянства, не давядзецца мяняць пасведчанне кіроўцы на нацыянальнае. Дакумент будзе дзейнічаць да канца свайго тэрміна.

Аматарам квадрацыклаў прысвячаецца

У змененым законе перагледжаны існыя катэгорыі колавых трактароў і самаходных машын: да іх аднесены снегабалотаходы, квадрацыклы, снегаходы і мотаўсюдыходы.

Даведка на пасведчанне кіроўцы

У абноўленым дакуменце вызначаны парадак накіравання кіроўцаў на абавязковы медыцынскі пераагляд, у тым ліку апавяшчэння аб такім накіраванні.

Пакрокавую інструкцыю аб тым, як у Менску прайсці медкамісію кіроўцы, мы публікавалі раней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках