19 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынак акцый РФ закончыў аўторак рэкордным падзеннем з лютага

5
Рынак акцый РФ закончыў аўторак рэкордным падзеннем з лютага

Імклівае зніжэнне адбылося на фоне навін аб правядзенні Крамлём «рэфэрэндумаў».

Рынак акцый Расеі закончыў аўторак рэкордным падзеннем з лютага гэтага года, калі расейскае войска пачало ўварванне ва Украіну.

Цяперашняе імклівае зніжэнне адбылося на фоне навін аб правядзенні Крамлём 23-27 верасня ў пэўных абласцях Украіны «рэфэрэндумаў» аб «ўключэнні» у РФ акупаваных ўкраінскіх тэрыторый.

У выніку таргоў 20 верасня індэкс Маскоўскай біржы склаў прыкладна 2216 пунктаў, гэта значыць бязмала мінус 9% з закрыцця таргоў папярэдняга дня. Індэкс РГС апусціўся на 9,3%. Цана большасці "блакітных фішак" на "Маскоўскай біржы" ўпала ў межах 12,3%.

Лідэрамі зніжэння на сярэдзіну дня былі глабальныя дэпазітарныя распіскі "Тинькофф Груп", акцыі НОВАТЭК, Polymetal, "Сургутнефтегаз" і "ЛУКОЙЛ".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках