19 красавiка 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Джэймс Ўэб» зрабіў першыя здымкі Марса

4
«Джэймс Ўэб» зрабіў першыя здымкі Марса

Фатафакт.

Тэлескоп "Джэймс Ўэб" перадаў на Зямлю першыя здымкі Марса. Як паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва, апарат зрабіў здымкі 5 верасня.

Адзначаецца, што "Джэймс Ўэб" знаходзіцца на адлегласці 1,5 мільёна кіламэтраў ад Зямлі. Дзякуючы гэтаму ён можа зрабіць здымкі ўсяго дыска Марса ў разрозненні, якое пасуе для вывучэння сэзонных з'яў, пылавых віхур і працэсаў, якія адбываюцца ў розныя часы дня.

Раз Чырвоная планета знаходзіцца блізка да Зямлі, яна з'яўляецца адным з самых зыркіх аб'ектаў у небе як у бачным святле, так і ў інфрачырвоным, якое і мае злавіць тэлескоп. Навукоўцы адзначаюць, што прылады "Джэймса Ўэба" настолькі адчувальныя, што без спецыяльных метадаў назіранняў інфрачырвонае святло Марса "асляпляе" яго, выклікаючы з'яву, вядомую як "насычэнне дэтэктара". Таму астраномам давялося скарэктаваць экстрэмальную зыркасць Чырвонай планеты.

Першыя выявы, зробленыя з дапамогай камеры NIRCam тэлескопа, паказваюць усходнюю паўкулю Марса на дзвюх даўжынях хваль. Так, на даўгахвалевым відарысе можна заўважыць святло, якое выпраменьвае планета, аддаючы цеплыню. Самы зыркі абсяг на гэтай выяве - рэгіён, на які трапляе найбольшая колькасць сонечнага святла.

На здымкі Чырвонай планеты патрапілі такія рэгіёны: кратэр Гюйгенс, раўніна Элада і "цёмная пляма" Марса, Вялікі Сірт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках