25 красавiка 2024, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы расейскі актор загінуў у ДТЗ, пераганяючы акупантам аўтамабіль

2
Вядомы расейскі актор загінуў у ДТЗ, пераганяючы акупантам аўтамабіль
СЯРГЕЙ ПУСКЕПАЛІС
ФОТА: Наталля МУШЧЫНКІНА

Сяргей Пускепаліс з 2014 года ездзіў на Данбас і падтрымліваў пуцінскі рэжым.

Раніцай 20 верасня загінуў вядомы расейскі актор Сяргей Пускепаліс. Ён з 2014 года часта ездзіў на часова акупаваныя тэрыторыі Данбаса і падтрымліваў захопнікаў. Аб яго гібелі паведамілі расейскія СМІ.

Вядома, што актору і рэжысёру было 56 гадоў. Абставіны ДТЗ яшчэ высвятляюцца, але вядома, што ён ехаў у чарговы раз на Данбас, вёз туды аўтамабіль Ford Transit. Паведамляецца, што Пускепаліс быў пасажырам.

Аварыя адбылася раніцай на паўднёвым усходзе Яраслаўскай вобласці. Аўтамабіль, у якім ехаў Сяргей, рэзнуўся ў фуру. Судзячы па відэа, якое апублікаваў Tehegram-канал Mash, Ford Transit знаходзіўся на сустрэчнай паласе. Паведамляецца, што ў ДТЗ загінулі два чалавекі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках