28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рынак імгненна абрынуўся на трыльён рублёў

36
Расейскі рынак імгненна абрынуўся на трыльён рублёў

Падзенне адбыўся пасля галасавання ў Думе аб ваенным становішчы.

Падзенне расейскага рынку акцый, якое пачалося раніцай пасля заяў Крамля аб негатоўнасці да перамоў з Украінай, да сярэдзіны дня перарасло ў абрынанне - рэкорднае маштабамі з моманту аднаўлення таргоў у канцы сакавіка, паведамляе finanz.

Індэкс МасБіржы абрынуўся на 10,4%, страціўшы трыльён рублёў капіталізацыі за некалькі гадзін.

Амаль месяц росту расейскіх акцый быў сцёрты ў пыл пасля таго, як Дума ў экстраным парадку прыняла папраўкі ў крымінальны кодэкс аб ваенным становішчы, ваенным часе і мабілізацыі.

З гэтага часу расейцаў будуць караць турэмным тэрмінам да 10 гадоў за адмову ваяваць і дэзерцірства. Такі ж тэрмін прадугледжаны за няяўку на вайсковыя зборы, прычым адказнасць будзе распаўсюджвацца не толькі на кантрактнікаў, але і на грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе.

Нарэшце, у КК вяртаецца «сталінскі артыкул» за здачу ў палон.

Адначасова ўлады акупаваных тэрыторый Украіны абвясцілі аб сінхронным правядзенні рэферэндумаў аб кваходжанні ў склад РФ. Яны адбудуцца 23-27 верасня метадам «электроннага галасавання».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках