26 красавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы з пагоняй і стральбой затрымалі жыхара Гданьска, які адабраў аўтамабіль у беларуса

8
У Польшчы з пагоняй і стральбой затрымалі жыхара Гданьска, які адабраў аўтамабіль у беларуса
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гісторыя пачалася з таго, што беларус падвёз на сваім Subaru невядомага.

У польскім Гданьску пасля стральбы і пагоні затрымалі 26-гадовага мясцовага жыхара, які ўчыніў разбойны напад на беларуса і скраў яго аўтамабіль. Пра гэта паведамляе выданне «Белорусы и мир» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

19 верасня блізу 03.30 у паліцыю паступіла паведамленне аб узброеным рабаванні: невядомы, якога падвозіў на сваім Subaru беларус, прыстрашыў яго нажом і загадаў выйсці з аўто, а затым перасеў на сядзенне кіроўцы і з'ехаў.

Інфармацыю перадалі ўсім патрулям, быў уведзены аналаг плана «Перахоп». Пасля 04.00 адзін з экіпажаў заўважыў скрадзены аўтамабіль, кіроўцу загадалі выйсці з аўто. У адказ на гэта мужчына за стырном паспрабаваў збіць аднаго з паліцыянтаў, але яму ўдалося адскочыць у бок. Затым кіроўца паспрабаваў уцячы на Subaru.

Паліцыя адкрыла агонь па аўто, а затым пачала пераследваць аўтамабіль. Падчас пераследу Subaru рэзнуўся ў агароджу, мужчына кінуў аўтамабіль і ўцёк.

Непадалёк ад скрадзенага Subaru заўважылі жанчыну, якая, як высветлілася, ехала разам з рабаўніком. Яна была параненая ў нагу і была пад наглядам паліцыі адпраўленая ў лякарню.

Самога нападніка арыштавалі прыкладна а 06.00 у гарадскім прамысловым раёне Летніца. Пасля праверкі звестак мужчыны стала вядома, што ён таксама адшукваецца паводле справы аб крадзяжы з узломам.

Разбойны напад з ужываннем небяспечнай для жыцця прылады караецца пазбаўленнем волі на тэрмін, не меншы за тры гады. Невыкананне патрабавання аб спыненні - на тэрмін да пяці гадоў. А напад на супрацоўніка паліцыі - на тэрмін да 10 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках