19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне адкрылася першая чыгуначная лінія з вадароднымі цягнікамі

21
У Нямеччыне адкрылася першая чыгуначная лінія з вадароднымі цягнікамі

Цягнікі маюць запас ходу на тысячу кіламетраў.

У Нямеччыне адкрылася першая вадародная чыгуначная лінія. Экалагічна чыстыя цягнікі будуць абслугоўваць гарады Куксхафен, Брэмерхафена, Брэмервердзе і Букстэхудэ, паведамляе «Еўрапульс».

Усяго на лініі будуць працаваць 14 вадародных цягнікоў (пакуль запусцілі толькі 6 з іх). Іх распрацавала французская кампанія Alstom. Цягнікі маюць запас ходу ў адну тысячу кіламетраў, а гэта азначае, што ім трэба будзе дазапраўляцца толькі адзін раз на дзень.

Са звестак France Press, цяпер усяго блізу 20% чыгуначнай сеткі ў Нямеччыне абслугоўваецца цеплавозамі. З 2018 года ў Нямеччыне можна сесці на першы ў свеце вадародны цягнік Coradia iLint.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках