25 красавiка 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не зможа далучацца да спадарожнікавага інтэрнэту Ілана Маска

17
Беларусь не зможа далучацца да спадарожнікавага інтэрнэту Ілана Маска

У «шэрай зоне» таксама апынуліся РФ, Кітай, Іран, Сірыя, Афганістан і Паўночная Карэя.

19 верасня Ілан Маск абвясціў, што падлучэнне да Starlink зараз даступна на ўсіх кантынентах, уключаючы Антарктыду. Аднак беларусы не змогуць карыстацца гэтай спадарожнікавай сеткай.

Рэч у тым, што на афіцыйным сайце праекту spacex.com Беларусь пазначаная як краіна, якая не ўваходзіць ні ў «ліст чакання», ні ў лік тых, хто неўзабаве атрымае доступ да спадарожнікавага інтэрнэту. Сярод краін, адзначаных шэрай зонай, таксама Расея, Кітай, Іран, Сірыя, Афганістан і Паўночная Карэя.

Калі ж паспрабаваць замовіць спадарожнікавы інтэрнэт на беларускім адрасе на сайце адказваюць: «Дзякуй за цікавасць да замовы. Starlink! Starlink пакуль недаступны ў вашым рэгіёне праз чаканне ўхвалення органаў, якія гэта рэгулююць. Нашае пакрыццё будзе працягваць пашырацца па меры атрымання дазволаў, таму, калі ласка, правярайце даступнасць у будучыні ў вашым рэгіёне».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках