20 красавiка 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагачоўскі «Дняпро» названы найгоршай камандай свету

6
Рагачоўскі «Дняпро» названы найгоршай камандай свету

Гэтая футбольная каманда сапраўды ўражвае дрэннай гульнёй.

На папулярнай цікток-старонцы назвалі найгоршую футбольную каманду свету. Ёй стаў рагачоўскі «Дняпро», прапісаны ў другой лізе - трэцім па сіле дывізіёне Беларусі.

Аргументуючы выбар, аўтар старонкі адзначыў рэгулярныя буйныя паразы рагачоўцаў з шакавальным лікам, піша news.pm.by.

“Мы знайшлі найгоршую каманду свету. Гэта рагачоўскі «Дняпро» з другой лігі чэмпіянату Беларусі. Як вам такое: 0:23 супраць каманды з назвай «Лясгас»? Але самае цікавае, што ў каманды ўсё ж ёсць заўзятары. Яны дагэтуль думаюць, што прыйсці і заўзець за рагачоўскі «Дняпро» - гэта найлепшы спосаб прабаваць вольны час у выходныя. Дарэчы, сярод задач каманды было названа «ўслаўленне роднага краю». Што ж, хлопцы, вам гэта ўдалося. Вы ў гэтым шоў, а значыць, пачалі сваю справу не дарма», - адзначылі ў роліку.

За некалькі гадзін 30-секундны ролік, які стаў "вірусным", паглядзелі больш за 650 тысяч чалавек. Гэта значна больш аўдыторыі акаўнта, на які падпісана толькі 69 тысяч карыстальнікаў.

Рагачоўскі "Днепр" насамрэч дрэнны: прайграў усе 16 матчаў у сезоне з агульнай розніцай галоў 7-182. У апошняй гульні «Дняпро» «паплыў» гомельскаму «Бумпраму» з лікам 0:29, што стала антырэкордам у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі.

@rbsport Это МЮ? #футбол ♬ Love You So - The King Khan & BBQ Show

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках