25 красавiка 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Удалая купля ў Польшчы прыносіла прыбытак у суме трох даляраў на адзін укладзены»

2
«Удалая купля ў Польшчы прыносіла прыбытак у суме трох даляраў на адзін укладзены»

Чым жыла беларуска-польская мяжа ў пачатку 1990-х.

Дзевяностыя...Чаўночны рух па ўсёй краіне набывае масавы характар. Наспяваючы крызіс пакінуў сотні тысяч людзей без працы, якія пачалі скупляць у крамах і вывозіць за мяжу тое, што яшчэ можна было набыць.

У гэтую эпоху - эпоху спартовых гарнітураў «Adidas» і малінавых пінжакоў, ланцугоў з золата і жавальных гумак «Турба» - з'явілася новая прафесія. На першыя ролі выйшлі камерсанты, ці чаўнакі, распавядае pogranec.by.

Акрамя грашовых даходаў і паказной раскошы, сімвалам таго перыяду стаў гук намоткі скотчу і клятчастая сумка камерсанта - баул.

У той час стаць чаўнаком мог хто заўгодна, у каго меўся грашовы запас для старту і разуменне, дзе і што купіць і потым прадаць. Па тавар грамадзяне ездзілі ў Турцыю, Кітай і нават у Італію.

Адным з вытокаў чоўнавага руху была Польшча. Мінімум, які, вядома, ніхто не вазіў, складаўся з блока цыгарэт і дзвюх бутэлек спіртнога. Пераехаўшы мяжу, за яго выбаўлялі 10-15$, шмат хто яшчэ зліваў паліва з бензабака.

У зваротным жа парадку ішлі джынсы, бытавая тэхніка і іншыя тавары, на якія быў попыт у краіне. Удалая купля прыносіла прыбытак у суме трох даляраў на адзін укладзены.

Апроч самастойнага перасячэння мяжы на сваім аўтамабілі, у Польшчу можна было таксама выехаць на аўтобусе. Гэтыя паездкі арганізоўвалі і гарадзенскія турфірмы, якія прывозілі чаўнакоў у Гародню на цягніку, а ў далейшым тыя перасякалі мяжу на аўтобусе, які вёз людзей на рынак ля беластоцкага ці варшаўскага стадыёна.

Кожная паездка суправаджалася рызыкай: рабаваннямі на трасах, непрыемнасцямі на мытні, дзе груз, які перавозіўся, мог не трапляць пад раздзел «стандартных» тавараў.

Абіраныя камерсанты мужна трывалі - паскардзіцца было няма каму ды і не было як. Надзея была толькі на самога сябе і кемлівасць.

Узаемавыгаднаму існаванню паклалі канец улады Польшчы, на загад якіх пачалі ўзмацняць жорсткасць прапускнога рэжыму на мяжы.

Гэтыя захады значна скарацілі прысутнасць чаўнакоў на польскіх рынках. Гэта прывяло да таго, што ў 1998 годзе прадстаўнікі польскага бізнэсу і мясцовыя ўлады запатрабавалі ад урада зняць абмежаванні на ўезд у краіну грамадзянам Беларусі і РФ.

Як у далейшым пісалі польскія СМІ, неабдуманая пастанова ўрада выклікала зніжэнне попыту на прадукцыю, праз што 200 тысяч палякаў засталіся без працы. Эканоміцы краіны была прычыненая вялізная шкода.

Цяпер трэба аддаць належнае тым людзям, якія тады ўзялі ў свае рукі клятчастыя баулы. Яны прывозілі ў краіну тыя тавары, патрэбнасць у якіх не магла кампенсаваць дзяржава.

У нашы дні, ва ўмовах крызісу эканомікі, усё вяртаецца да тых часоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках