25 красавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павялічылі спіс замежных кампаній, акцыянерам якіх забаронена распараджацца сваімі дзелямі

5
У Беларусі павялічылі спіс замежных кампаній, акцыянерам якіх забаронена распараджацца сваімі дзелямі

Цяпер такіх фірмаў 193.

Улады Беларусі павялічылі санкцыі ў дачыненні да бізнэсу з замежным капіталам, які звязаны з "непрыязнымі" краінамі. Цяпер такіх кампаній 193, вынікае з пастановы ўрада, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

У спіс прадпрыемстваў, замежным удзельнікам якіх забаронена распараджацца акцыямі без дазволу беларускіх улад, уключылі яшчэ чатыры кампаніі. Гэта вытворца ювелірных вырабаў "Эга-Арт", сярод акцыянераў якога ёсць, напэўна, грамадзянін Латвіі, вытворца дзіцячага харчавання "Белфуд Прадакшн", сярод акцыянераў якога пазначаная кіпрская кампанія, прадпрыемства дрэваапрацоўкі "КімаБел", аднаго з акцыянераў якога звязваюць з Латвіяй, а таксама звязаны з Польшчай завод "Нодвіг", які вырабляе электрарухавікі.

Акцыянерам кампаній, якія ўнесеныя ў спецыяльны спіс, забараняецца адчужэнне прыналежных ім дзеляў (акцый) у статутных фондах. Гэта значыць, як-небудзь распараджацца акцыямі іхнія ўладальнікі могуць цяпер толькі з дазволу Міністэрства фінансаў. Такія акцыі блакуюцца на рахунках "дэпо".

Адну кампанію з "чорнага" спісу выключылі. Гэта "ЛУКОЙЛ Беларусь". Сярод яе акцыянераў значыцца "ЛУКОЙЛ International GmbH" з Аўстрыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках