28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольная каманда Беларусі прадставіла новую форму

8
Футбольная каманда Беларусі прадставіла новую форму

Фатафакт.

Беларуская федэрацыя футбола паведаміла, што чарговыя матчы супраць Казахстана і Славаччыны каманда Беларусі правядзе ў новай форме. Гэтыя сустрэчы адбудуцца 22 і 25 верасня адпаведна.

Як паведамлялася, форма, вырабленая кампаніяй Errea Sport, традыцыйна складаецца з двух камплектаў: хатняга і гасцявога. Каляровая палітра выбраная даволі незвычайна: хатнія футболкі - у гранатавым колеры, а гасцявыя - у мятным. На абодва варыянты нанесены вертыкальны арнамент.

Акрамя новай формы беларускай камандзе, праўда, выхваляцца няма чым. За чатыры летнія матчы каманда Георгія Кандрацьева ні разу не перамагла і адзначылася толькі адным голам. Цяпер яна займае ў сваёй групе, у якой гуляюць яшчэ Казахстан, Славаччына і Азербайджан, апошняе месца. І калі апошнія матчы будуць праведзеныя таксама слаба, беларусы рызыкуюць скаціцца на самае дно еўрапейскага футбола.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках