18 красавiка 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім біятланістам падоўжылі адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў

4
Беларускім біятланістам падоўжылі адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў

Гэта адбылося з прычыны расейскай узброенай агрэсіі супраць Украіны.

Кангрэс Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) прадоўжыў адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў. Як піша «Зеркало», пра гэта паведаміла 16 верасня прэс-служба арганізацыі ў Twitter.

«Кангрэс прыняў запыт, накіраваны Выканаўчым камітэтам, адхіліць Расейскую і Беларускую федэрацыі датуль, пакуль яны не прадэманструюць сваю поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню мэт і прынцыпаў IBU», — паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Пастанова была прынятая большасцю галасоў (за - 40, супраць - 1, устрымаліся - 4, адзін голас прызнаны несапраўдным).

Нагадаем, у лютым праз расейскую ўзброеную агрэсіі супраць Украіны IBU забараніў расейцам і беларусам выступаць на міжнародных стартах з нацыянальнай сімволікай. У пачатку сакавіка IBU цалкам адхіліў расейцаў і беларусаў ад сваіх спаборніцтваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках