23 красавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне рэальных даходаў беларусаў паскараецца

Падзенне рэальных даходаў беларусаў паскараецца

Людзі адчуваюць на сваіх гаманцах праблемы ў эканоміцы.

Рэальныя наяўныя даходы беларусаў за сем месяцаў упалі на 3,4%, вынікае са звестак Белстата. З улікам таго, што месяцам раней гэты паказчык быў 2,7%, можна казаць, што зніжэнне даходаў працягвае паскарацца, піша zerkalo.io.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - адзін з галоўных эканамічных паказчыкаў, паводле якога вызначаецца дабрабыт грамадзян. Гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя да ўзроўню інфляцыі.

Падзенне рэальных даходаў у асноўным адбываецца за кошт высокага ўзроўню інфляцыі. У жніўні яна склала 17,9 адсотка.

Асноўнай крыніцай даходаў беларусаў традыцыйна застаецца аплата працы — (65,1%), даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці складаюць 8,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) крыху зменшыліся і склалі 21,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,8%.

Нагадаем, у другім квартале гэтага года беларусы сталі больш выдаткоўваць на ежу (41,2% супраць 39,8% у першым квартале). Гэта таксама ўскосна ўказвае на падзенне даходаў насельніцтва. У гэты перыяд сярэдняя сям'я ў Беларусі мела ў сваім распараджэнні 1 781,6 рубля на месяц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках