25 красавiка 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch Ratings панізіла рэйтынг беларускіх еўрааблігацый да ўзроўню «дэфолт»

3
Fitch Ratings панізіла рэйтынг беларускіх еўрааблігацый да ўзроўню «дэфолт»

Рэжым прадаўжае плаціць пазыкі беларускімі рублямі.

Агенцтва Fitch Ratings панізіла рэйтынг чатырох выпускаў беларускіх еўрааблігацый да ўзроўню "дэфолт".

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе, паніжэнне звязанае з заканчэннем ільготнага 14-дзённага льготнага перыяду ў еўрааблігацыях 2023 і 2030 гадоў (мінуў 12 верасня), а ў еўрааблігацыях 2026 і 2031 гадоў (7 верасня).

Акрамя гэтага, адзначае Fitch Ratings, не выкананыя першапачатковыя ўмовы, паколькі рада міністраў і Нацыянальны банк Беларусі абвясцілі, што плацяжы, якія павінны быць у далярах ЗША ў еўрааблігацыях, будуць пераводзіцца ў беларускія рублі – гэта супярэчыць дакументацыі ў аблігацыях, якая не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках