29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным прадпрыемствам Беларусі няма чым плаціць пазыкі

Галоўным прадпрыемствам Беларусі няма чым плаціць пазыкі

Выплаты ўпалі ў параўнанні з мінулым годам.

Найбуйнейшыя прадпрыемствы краіны інфармавалі аб выдатках на выплату крэдытаў і пазык. У рэальным вылічэнні выдаткі лідэрскіх бізнэсаў упалі да мінулага года, піша сайт banki24.by.

За 7 месяцаў флагманскія прадпрыемствы накіравалі на выплату крэдытаў і пазык 51,6 млрд BYN. Да параўнальнага перыяду 2021 выплаты крэдыторам выраслі на 11% (у намінальным вылічэнні). На гэтыя мэты флагманы эканомікі выдаткавалі эквівалент 27% даходу.

Аднак за названы перыяд цэны і тарыфы ў эканоміцы, якія вымяраюцца дэфлятарам УБП, узняліся на 16,8% (паводле Белстата). Значыць у рэальным вылічэнні флагманы пералічылі крэдыторам меншыя сумы, чым летась.

Найбольшую суму выплаты пазык атрымалі крэдыторы флагманаў Менска - 12,4 млрд BYN. У параўнанні з 2021 годам сума на выплату запазычанасці вырасла на 11,4% (у намінале). На гэтыя мэты найбуйнейшыя кампаніі сталіцы накіравалі 20,1% даходу.

У параўнальным вылічэнні самы вялікі пазыковы націск паказалі флагманы Віцебскай вобласці - 52,7% ад даходу. На выплату крэдытаў і пазык флагманы рэгіёну накіравалі 9,487 млрд BYN (рост на 54,8% да 2021 года). У тэмпах прыросту выплат крэдыторам Віцебшчына заняла першае месца ў краіне.

Пазыковы ціск у Гомельскай вобласці ўпаў на 11,7% да ўзроўню мінулага года. Моцнае змяншэнне выплат звязанае з высокай базай папярэдняга года. За студзень—ліпень 2022 года флагманы Гомельшчыны аддалі крэдыторам 9,366 млрд BYN, на выплату пазык спатрэбілася 30,3% даходу.

Менш за ўсё грошай крэдыторы забралі ў флагманаў Берасцейскай вобласці - 3,301 млрд BYN (6,7% да 2021 года). Таксама гэты рэгіён займаў самае спрыяльнае месца ў дзелі выплат у эквіваленце даходу - 16,5% за 7 месяцаў.

Флагманы Гарадзенскай вобласці перадалі крэдыторам 3,679 млрд BYN (+2,9% да 2021 года), або 21,2% даходу, Менскай вобласці - 9,510 млрд BYN (+19,6% да 2021 года), або 31,8% даходу, Магілёўскай вобласці - 3,782 млрд BYN (-4,0% да 2021 года), або 28,6% даходу.

Сярод галін эканомікі крэдыторы за 7 месяцаў забралі больш за ўсё рэсурсаў у прамысловасці - 32,7 млрд BYN (10,9% да 2021 года). На гэтыя мэты прамыслоўцы выдаткавалі 33,7% даходу.

У апрацоўчай прамысловасці ўдзельны пазыковы ціск склаў 38,3 % ад даходу. Флагманы апрацоўчых галін накіравалі крэдыторам 28,6 млрд BYN (14,6% да 2021 года).

За студзень—ліпень 2022 года выплаты крэдыторам ад сельскай гаспадаркі склалі 1,698 млрд BYN (-7,4% да 2021 года), будаўніцтва — 1,448 млрд BYN (25,2%), гуртовага гандлю — 5,466 млрд BYN (23,5%), раздробнага гандлю - 4,785 млрд BYN (11,7%), транспарту - 1,747 млрд BYN (2,1%).

Дзель выдаткаў на выплаты крэдыторам у даходзе флагманаў склала: у сельскай гаспадарцы - 16,4%, у будаўніцтве - 21,0%, у гуртовым гандлі - 49,9%, у раздробным гандлі - 14,7%, на транспарце - 14,6%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках