25 красавiка 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі Вялікабрытаніі падкасілі экспарт беларускіх нафтапрадуктаў

Санкцыі Вялікабрытаніі падкасілі экспарт беларускіх нафтапрадуктаў

Лондан выступаў у ролі еўрапейскага хаба для нашага нафтахімічнага комплексу.

Вялікабрытанія з'яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік Еўропы, таму Брэксіт стаў такім складаным выпрабаваннем для многіх краін ЕЗ-партнёраў Злучанага Каралеўства. Аднак важным знешнеэканамічным партэрам гэта эканоміка з'яўляецца і для Беларусі. Раней экспарт у Вялікабрытанію складаў да 9% усіх паставак беларускіх тавараў на замежныя рынкі, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Паказчыкі замежнага гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь з Вялікабрытаніяй маюць шэраг асаблівасцей. Па-першае, гэтае істотнае перавышэнне экспарту над імпартам. Так, напрыклад, у 2018 годзе пры экспарце тавараў у Вялікабрытанію на $3,1 млрд, імпарт складаў усяго $314 млн, г.зн. быў практычна ў дзесяць разоў ніжэйшы.

Па-другое, асноўны аб'ём экспартаваных у Вялікабрытанію тавараў з Беларусі складалі нафтапрадукты. Пастаўкі мінеральных прадуктаў дасягалі 97 адсоткаў агульнага аб'ёму экспарту. Гэта не значыць, што Вялікабрытанія спажывала значныя аб'ёмы беларускіх нафтапрадуктаў. Фактычна, Лондан выступаў у ролі еўрапейскага хаба для нашага нафтахімічнага комплексу. Гэта, у сваю чаргу, тлумачыць, чаму ўвядзенне санкцый з боку Вялікабрытаніі стала дастаткова балючым ударам па экспарце Рэспублікі Беларусь у цэлым, што выразна бачна з падзення паказчыкаў у 2020-2021 гадах. Акрамя таго, аб хібнасці звестак абмежавальных мер ускосна сведчыць той факт, што звесткі пра экспарт мінеральных прадуктаў за 2021 год выдаленыя з афіцыйнай статыстыкі.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org эканаміст Леў Марголін адзначаў, што санкцыі ўдарылі па найважнейшых артыкулах беларускага экспарту:

- Гэта і калійныя ўгнаенні, гэта і нафтавая галіна, гэта і дрэваапрацоўка, гэта і гума, метал і гэтак далей. Так што праблема існуе. Яна будзе толькі абвастрацца, бо фактычна на поўную моц санкцыі пачалідзейнічаць толькі нядаўна. Да гэтага быў так званы пераходны перыяд, калі можна было выконваць дзейныя кантракты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках