20 красавiка 2024, Субота, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія патрыманыя мінівэны можна набыць за $9–10 тысячаў

6
Якія патрыманыя мінівэны можна набыць за $9–10 тысячаў

Варыянты «свежыя».

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі прадаўжаюць падаць, а кошты нават бюджэтных зашкальваюць. Вядома, падаражэлі і аўтабэушкі. "Люстэрка" паглядзела, якія "свежыя" варыянты мінівэнаў можна набыць за 9000–10000 даляраў.

Opel Meriva 2013 года выпуску прадаецца ў Менску за 9300 даляраў ці 23760 рублёў (тут і далей кошт пераведзены ў рублі паводле курсу НБ Беларусі на 13 верасня), магчымы гандаль. У аўто ўсталяваны бензінавы рухавік аб'ёмам 1,4 літра, АКПП, пярэдні прывад. Прабег – 123 000 км.

Прадавец паведамляе, што ў аўто добрая камплектацыя, падагрэў сядзенняў і стырна, клімат-кантроль, адаптыўныя фары, датчыкі дажджу і святла, зацямняльнае ўнутранае люстэрка, заднія парктронікі, адліваныя дыскі R17.

Opel Zafira B, выпушчаны ў 2012 годзе, прадаюць у Баранавічах за 9300 даляраў ці 23760 рублёў. У машыне ўсталяваны бензінавы рухавік з аб'ёмам 1,8 літра, МКПП, пярэдні прывад. З бонусаў – газавае абсталяванне. Прабег – 172 000 км. Ёсць пярэднія і заднія электрашклопад'ёмнікі, складныя люстэркі, круіз- і клімат кантроль, люстэрка задняга віду з аўтазацямненнем, датчык святла і дажджу, падагрэў сядзенняў і люстэркаў, скураны мультыруль з рэгуляваннем становішча, задні парктронік, завадская сігналізацыя з датчыкам аб'ёму. Усталяваны завадскі здымны фаркоп і арыгінальныя рэйлінгі на дах.

У аб'яве адзначана, што ў Беларусі аўтамабіль быў у аднаго ўладальніка. Ён прадасць аўто з двума камплектамі арыгінальных дыскаў з добрай гумай R16: зімовая шыпаваная Pirelli, летняя Michelin. Ёсць некаторыя ўзроставыя нюансы з кузавам.

Volkswagen Touran II 2012 года выпуску прадаецца ў Слуцку за 10000 даляраў або 25549 рублёў. Аўтамабіль з бензінавым рухавіком абёмам 1,4 літра, таксама ўстаноўленае газавае абсталяванне, АКПП, пярэдні прывад. Прабег – 350000 км.

Машына з добрай камплектацыяй і скураным салонам.

Seat Altea I 2011 года выпуску прадаецца ў Менску за 9200 даляраў ці 23505 рублёў. У аўто бензінавы рухавік аб'ёмам 1,2 літра, МКПП, пярэдні прывад. Прабег – 165000 км.

У Менску выставілі на продаж Peugeot 5008 I 2011 года выпуску, за яго просяць 10000 даляраў ці 25549 рублёў. Машына з дызельным рухавіком 1,6, АКПП, пярэднім прывадам. Прабег – 238000 км.

Прадавец паведаміў, што ён валодаў машынай амаль пяць гадоў. Ён адзначыў, што ёсць нюансы з кузавам, не працуе кандыцыянер. Але ў кошце ён не пасунецца, кошт указаны з улікам усіх недахопаў.

Ford C-MAX II 2011 года выпуску прадаецца ў Менску за 9999 даляраў ці 25546 рублёў, прадавец гатовы гандлявацца. Аўто на бензіне, аб'ём рухавіка – 1,6 літра, МКПП, пярэдні прывад. Прабег – 230000 км.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках