29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з 22 верасня падаражэе тэхагляд аўто

8
У Беларусі з 22 верасня падаражэе тэхагляд аўто

Гэта звязанае з набыццём моцы змяненняў у закон «Аб дарожным руху».

З 22 верасня ў нашай краіне зменяцца правілы правядзення тэхагляду. Цяпер стан транспартных сродкаў будуць правяраць на адпаведнасць тэхрэгламенту Мытнага саюза і ЕАЭС, піша сайт «Медиа-Полесье».

Гэта звязанае з набыццём моцы змяненняў у закон «аб дарожным руху».

Паслугі станцый дыягностыкі цяпер каштавацьмуць даражэй. Пры гэтым на некаторых з іх кошты ўжо выраслі: за праходжанне тэхабслугоўвання легкавога аўтамабіля замест 30 рублёў просяць 35-40 рублёў.

Тыя, хто ігнаруе праходжанне тэхагляду, рызыкуюць атрымаць штраф у суме 3 базавыя адзінкі (96 рублёў). За паўторнае парушэнне давядзецца заплаціць 5 базавых адзінак (160 рублёў).

Папраўкі ў закон «Аб дарожным руху», прынятыя ў снежні мінулага года, прадугледжваюць выдачу новых пасведчанняў кіроўцаў тэрмінам на 10 гадоў, а таксама магчымасць атрымаць такі дакумент міжнароднага ўзору (у мэтах выканання гэтага пункта ўрад нядаўна выпусціў адпаведную пастанову).

Таксама новаўвядзенні закрануць навучанне кіраванню аўто. У аўташколах можна будзе вучыцца на машынах са скрынкай-аўтаматам, а таксама здаваць іспыты ў ДАІ на такім транспарце. Акрамя гэтага, зменіцца парадак медыцынскага агляду кіроўцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках