19 сакавiка 2024, aўторак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк Каліноўскага павялічыцца ў дзясяткі разоў

65
Полк Каліноўскага павялічыцца ў дзясяткі разоў

Лукашысты ўжо пачалі ўцякаць з працоўных месцаў.

Пакуль лукашысты займаюцца поўным знішчэннем нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, самі беларусы рыхтуюцца бараніць сваю зямлю ад падвойнай акупацыі. Сутнасць у тым, што, захапіўшы сілавым метадам уладу, Лукашэнка не стараўся зрабіць жыццё беларусаў лепшым, наадварот, за мінулыя два гады ён у разы пагоршыў усе паказчыкі ў эканоміцы. Замест умацавання сваёй палітычнай пазіцыі метадамі падвышэння заробкаў, павелічэння колькасці працоўных месцаў, паляпшэння ўсіх сацыяльных паказчыкаў ён заняўся рэпрэсіямі, у выніку чаго нарваўся на найбуйнейшыя санкцыі, якія вымусілі яго ўрэзаць фінансаванне ўсіх сфер. У выніку народ узлаваўся яшчэ больш.

Безумоўна, у краіне, дзе сілавікі прымусілі ўсіх замаўчаць, мірныя вулічныя пратэсты сталі практычна немагчымымі. Але як паказаў беларускі досвед, надоўга іх не выстарчыць. Страх перад палком Каліноўскага скоўвае ўвесь сілавы блок краіны. Лукашысты ж цудоўна ведаюць пра сваю няўдачу ў 2020 годзе. Яны ведаюць, што ў палку Каліноўскага ваююць за свабоду, у тым ліку, людзі, якія прайшлі пратэсты 2020 года, а таксама ёсць і тыя, хто застаў «Плошчу - 2010». Украінскі досвед паказаў, што калі людзі абараняюць сваю свабоду, ніякая зброя іх не спыніць.

У вайсковых часцях беларускія вайскоўцы, праглядаючы навіны ва ўкраінскіх медыях, успамінаюць свае вучэнні, дзе нічога, акрамя намётавага мястэчка з выпіўкай і імітацыяй бурнай дзейнасці, яны не бачылі. І тут такі прыклад: адважныя беларускія салдаты, смелыя і моцныя духам, якія маюць рэальны баявы досвед, якія шануюць у першую чаргу справядлівасць і гонар. Сярод вайскоўцаў узнікае сур'ёзнае пытанне: "А ці ў правільным войску я служу?"

Міліцыя, амапаўцы і іншыя бандыты, якія абараняюць Лукашэнку, і зусім пачалі ўцякаць з працоўных месцаў. Вядома, што ў маленькіх гарадах Беларусі апроч таго, што на службу не прыходзяць новыя асобы, рэжым працягвае страчваць дасведчаных супрацоўнікаў. Пацукі, чуючы нядобрае, бягуць з карабля першымі. Бо выйсці супраць палка Каліноўскага, - не жанчын збіваць на вуліцах горада.

Практычна кожны беларус, які быў на вуліцах гарадоў, кожны, каго закранула машына рэпрэсій, будзе дапамагаць палку Каліноўскага ці ўвогуле стане яго паўнавартасным байцом. Завадчане, медыкі, вайскоўцы, беларусы, якія былі вымушаныя эміграваць у іншыя краіны - гэта вялізная сіла, якая два гады не страціла марна, а навучылася смеласці і гонару. Кожны беларус які абараняе свабоду - гэта практычна ўдзельнік палка Каліноўскага. Аб'яднаўшы намаганні, мы не пакінем і следу ад дыктатуры на нашай зямлі!

Арцём Чэрнікаў, адмыслова для Telegram-канала «Баста!»

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках