Озі Осбарн выпусціць кружэлку ў колерах сцяга Украіны
12- 4.08.2022, 19:28
- 4,602
Атрыманыя грошы ён перадасць валанцёрскай арганізацыі.
Сусветнай вядомы брытанскі рок-спявак Озі Осбарн выпусціць вініл альбома Patient Number 9 у колерах сцяга Украіны.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.
Новы студыйны альбом ужо даступны для папярэдняй замовы на Spotify. Яго кошт - 38 даляраў. Прэм'ера адбудзецца 9 верасня.
«Абмежаваны тыраж эксклюзіўнага 2-LP сіне-жоўтага вінілу ў колерах украінскага сцяга», - напісаў спявак.
Атрыманыя ад продажу кружэлкі грошы Осбарн перадасць валанцёрскай арганізацыі ThirdWaveVolunteers.
«У лютым мой сын Джэк працаваў з валанцёрамі ThirdWaveVolunteers над эвакуацыяй асірацелых дзяцей з асаблівымі патрэбамі з Украіны. Цяпер Украіна адчайна мае патрэбу ў дапамозе, асабліва пасля пачатку вайны, таму здаецца правільным працаваць з такой важнай справай», - адзначыў спявак.