У Турцыі паказалі новы «Байрактар»
21- 30.08.2022, 19:08
- 11,688
На што здатны баявы «Чырвоны яблык».
На тэхналагічным фэсце ў турэцкім месце Самсуне ўпершыню публічна прадставілі беспілотны вайсковы самалёт Bayraktar Kızılelma ("Чырвоны яблык").
Аб гэтым паведамляе Anadolu.
Як заявіў тэхнічны дырэктар кампаніі Baykar Сэльчук Байрактар, сістэмы Bayraktar Kızılelma – гэта будучыня вайсковай авіяцыі. Паводле ягоных слоў, яны здатныя да агрэсіўнага манэўравання і маюць развітую сістэму штучнага інтэлекту.
Што вядома пра «Чырвоны яблык»
Bayraktar Kızılelma - гэта найноўшы рэактыўны звышгукавы малапрыкметны палубны беспілотны лятальны апарат.
Паводле праектных звестак, гэты самалёт мае дзейную вышыню 12 000 мэтраў і карысны цяжар 1,5 тоны. Прычым для яго будаўніцтва выкарыстоўваюцца рухавікі ўкраінскага вырабу. Першыя палёты чакаюцца ў 2023 годзе.
Самалёт-беспілотнік зможа наносіць удары па аб'ектах ворага, а таксама нішчыць сістэмы супрацьпаветранай абароны.