26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўліп па ўсіх франтах

29
Лукашэнка ўліп па ўсіх франтах

Сітуацыя на МАЗе адлюстроўвае поўную разруху ў эканоміцы.

Менскі аўтамабільны завод (МАЗ) патрапіў у санкцыйны спіс яшчэ ў чэрвені 2021 года. Не раз былі здзейснены спробы абысці гэтыя санкцыі праводзячы махінацыі з украінскімі «дачкамі» прадпрыемства такімі як «МАЗ-Украіна», якая была зарэгістраваная 19 траўня 2010 года ў Кіеве. Сутнасць абыходу заключалася ў тым, што замест МАЗа ў склад заснавальнікаў увайшлі ААТ «Менскі завод аўтаматычных ліній імя Пятра Машэрава» (99 працэнтаў акцый) і жодзінскае ААТ «Ковальскі завод цяжкіх штамповак» (1 працэнт акцый), які ўваходзіць у склад холдынга «Белаўтамаз» разам з самім МАЗам, але не трапляе ў санкцыйны спіс.

Гэта цалкам мяняла абставіны працы ва ўмовах санкцый і, адпаведна, дазваляла ўдзельнічаць у тэндэрах на пастаўкі аўтатранспарту, якія ажыццяўляліся за кошт сродкаў дзяржаўнага і мясцовага бюджэтаў. Згодна з украінскім заканадаўствам кампанія павінна абавязкова ўказаць, ці не з'яўляецца яна аб'ектам міжнародных санкцый. Старая схема абыходу магла б пракаціць і дапамагчы лукашыстам хоць неяк зводзіць канцы з канцамі, але настала 24 лютага.

Пасля таго, як Лукашэнка даў Расеі плацдарм для нападу, Украіна пачала поўнасцю пазбаўляцца ад супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. Ужо ў траўні 2022 года Бюро эканамічнай бяспекі (БЭБ) Украіны арыштавала партыю са 158 адзінак аўтамабіляў і спецтэхнікі на суму $8 млн. Стаўшы саўдзельнікам у вайне, Лукашэнка страціў апошнюю шчыліну на сусветны рынак.

Наогул, МАЗ дастаткова цікавае прадпрыемства па зборцы кітайскіх транспартных сродкаў. У мінулым годзе на Дзень машынабудаўніка сумеснае прадпрыемства МАЗ і ТАА «МАЗ-Weichai» ўрачыста прадставілі «новы» грузавік МАЗ-365120 (4х2).

Але беларуская навінка, як і многія папярэднікі, стала ўся клонам кітайскага Shacman Delong K3000, якому проста замянілі таблічку. Досвед далёка не новы: раней у Берасці пачалі «вырабляць» кітайскія малатанажнікі JAC Sunray, рэінкарнаваныя ў суцэльнаметалічныя фургоны МАЗ-365022 і мікрааўтобусы МАЗ-281040.

А сёлета беларускае прадпрыемства стварыла сапраўднага Франкенштэйна з розных запчастак, выдаўшы яго за ўласную распрацоўку. Нізкапольныя аўтобусы МАЗ, прадстаўленыя да Дня горада ў Віцебску, пабудаваны паводле ідэнтычнай грузавікам схеме. Напрыклад, рухавік Mercedes OM 926 LA заменены на Weichai WP7, гідрамеханічная АКП ZF на Fast Gear. Нямецкая пярэдняя вось ZF заменена на злёгку змененую беларускую, а задні партальны мост - на кітайскі Hande Axle. Фактычна, беларускія заводы адказваюць проста за рэнеймінг кітайскай прадукцыі, якая прадаецца пад выглядам айчыннай.

Аднак рэклама аўтобусаў, якую паказалі на Дзень горада, не адлюстроўвае рэальную сітуацыю ў краіне. Пакуль лукашысты радуюцца чарговай замене налепкі на кітайскіх транспартных сродках, у Мазыры не стае рухомага складу, каб у поўным аб'ёме выконваць патрэбы насельніцтва ў пасажырскіх перавозках, а аўтапарк ператвараецца ў могілкі знішчанай тэхнікі. Доля рухомага складу, які поўнасцю выпрацаваў свой рэсурс, складае 80 працэнтаў.

Дыктатар Лукашэнка па-сапраўднаму ўліп па ўсіх франтах. Ён цудоўна разумее сітуацыю ў краіне. 28 гадоў пустазвонства прывялі да поўнай разрухі некалі перспектыўныя прадпрыемствы і прымусіла іх толькі імітаваць распрацоўку новай прадукцыі, якую ва ўмове санкцый будзе складана прадаць, нават нягледзячы на патанненне з дапамогай замены нямецкіх дэталяў на кітайскія.

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для Telegram-канала «Баста!»

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках