20 красавiка 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надта дрэнныя навіны для РФ

14
Надта дрэнныя навіны для РФ
Борислав Береза
фото: Facebook

Што азначае заява Пентагона аб вайсковай дапамозе Украіне.

Я з кепскімі навінамі. З надта кепскімі навінамі для Расеі.

Пентагон 24 жніўня агучыў, што новы пакет дапамогі Украіне прызначаны для ўмацавання абароны дзяржавы на доўгія гады, у адрозненне ад больш кароткатэрміновай вайсковай дапамогі.

Фактычна заява Пентагона азначае:

а) Пентагон упэўнены, што Украіна як міжнародны суб'ект захаваецца;

б) Украіна разглядаецца, як стратэгічны хаўруснік калектыўнага Захаду і яму будуць дапамагаць на сталай аснове;

в) вайсковая стратэгія Украіны - актыўнае стрымліванне Расеі і абнуленне яе вайсковага патэнцыялу.

Гэта вельмі кепскія навіны для Расеі. Уварванне ва Украіну павольна, але ўпэўнена ператвараецца для Расеі ў такое ж «балота», якім В'етнам у выніку стаў для ЗША.

Пры абсалютна розных прычынах пачатку войнаў гэтыя сітуацыі падобныя. Але нагадаю, што ў выніку ЗША выдаткавалі вялізны вайсковы, фінансавы і чалавечы рэсурс, але нічога не дабіліся і вымушаныя былі пакінуць В'етнам.

Гэтай вайной ЗША не ганарыцца. Расею чакае тое ж, але памножанае на разбуральныя працэсы накладання санкцый і эфект ізаляцыі ад сучасных тэхналогій.

Фактычна, Крэмль заганяе Расею ў рамкі Ірана. Жыць так можна, але паўнавартасна развівацца і адыгрываць актыўную ролю ў геапалітыцы не ўдасца. Расея вымушаная будзе вывесці войскі з Украіны, але наступствы для яе будуць невымерна горшыя, чым былі наступствы вываду войскаў з В'етнама для ЗША.

А галоўнае, што ўжо прадэманстравала Расея, што яна з яе ўзроўнем узбраення і з яе войскам не з'яўляецца роўным спаборнікам для ЗША і для NATO. Міф развеяўся ва Украіне.

Барыслаў Бяроза, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках