28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На YouTube з'явілася новая функцыя

12
На YouTube з'явілася новая функцыя

Хто і як можа ёю скарыстацца.

YouTube ўводзіць у дзеянне раздзел з падкастамі. Новы сэрвіс складзе канкурэнцыю Spotify і Apple Podcasts.

Пра гэта паведамляе The Verge.

Раздзел з падкастамі дэбютаваў на сайце відэагостынгу ў канцы ліпеня і ўсё яшчэ знаходзіцца ў працэсе бэта-тэставання. Доступ да яго можна атрымаць толькі ў ЗША на адрасе youtube.com/podcasts, або праз пошук. У новым раздзеле прадстаўленыя падкасты папулярных шоў і каналаў. Нягледзячы на прастэчу інтэрфэйсу, аналітыкі прагназуюць новаму функцыяналу сайту вялікую папулярнасць.

Паводле даследавання Interactive Advertising Bureau, летась сусветная індустрыя падкастаў згенеравала 1 мільярд даляраў прыбытку. Сам жа сэрвіс відэагостынгу YouTube прынёс сваёй матчынай кампаніі 28 млрд даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках