19 красавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Танней дакладна не стане»

5
«Танней дакладна не стане»

Эканамістка расказала, што будзе з цэнамі ў Беларусі.

Высокія тэмпы інфляцыі ў Беларусі па-ранейшаму захоўваюцца - спажывецкія цэны выраслі ў ліпені ў гадавым вылічэнні на 18,1 адсотка. Колькі гэта будзе прадаўжацца?

Горш за ўсё, што хутка растуць кошты прадуктаў харчавання. У параўнанні са снежнем 2021 года кошты прадуктаў падняліся на 13,5%.

Кошт прадуктаў - самая балючая тэма для насельніцтва, бо на гэтую катэгорыю тавараў у нашай краіне прыпадае амаль 40% выдаткаў грамадзян. І гэта прыблізна. Многія марнуюць і больш. Лагічна, што чым мы бяднейшыя, тым цяжэй пераносім рост коштаў такой важнай катэгорыі тавараў.

А тут яшчэ і нехарчовая група не змяншае абароты. З пачатку года прырост 17,2 адсотка. І гэта зразумела: праблемы з лагістыкай праз санкцыі, страта ранейшых рынкаў і валютныя ваганні. Вынік у наяўнасці.

Але што будзе далей?

Пра гэта партал Tochka.by паразмаўляў са старэйшай выкладчыцай кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу БДТУ Юліяй Абуховіч.

Што ўвогуле адбываецца?

З аднаго боку, мы бачым, што тэмпы інфляцыі пакрысе змяншаюцца. У многім гэта адбываецца за кошт таго, што актывізаваліся мясцовыя вытворцы, асабліва гэта датычыцца харчавання. Плюс да ўсяго на прылаўках цяпер шмат прадукцыі ўраджаю гэтага сезона.

«Але мы ж не дзяржава, якая знаходзіцца ў адрыве ад сусветнай эканомікі. Мы знаходзімся ў структуры сусветнай эканомікі і ўсяго таго, што адбываецца па-за межамі нашай краіны. Ідзе рост коштаў энэрганосьбітаў, мяняюцца лагістычныя ланцужкі, адбываецца змена сусветнай эканомікі, а ўслед за ёй і беларускай», – адзначае Юлія Абуховіч.

Ніхто не касаваў і прыродныя катаклізмы, якіх праз чалавечую дзейнасць становіцца ўсё больш. Ураганы, ліўні і засуха - атрымаеце рост коштаў. Ды і геапалітычная абстаноўка не дадае эканоміцы ўпэўненасці.

«Адбываецца вялікая колькасць падзей, якія ніяк не спрыяюць развіццю эканомікі. Так, Беларусь гарантуе харчовую бяспеку, гэта добра. Але вельмі шмат што мы выкарыстоўваем для таго, каб айчынная эканоміка працавала, мы па-ранейшаму завозім з-за мяжы. Гэта не столькі нейкія базавыя прадукты, гэта больш пра прамысловае абсталяванне, навукаёмістую прадукцыю. Няма стабільнасці ў плане паставак імпарту, а таму нашы прадпрыемствы шукаюць новых пастаўшчыкоў, новых партнёраў. І гэта адбываецца не адразу», - дадае эканамістка.

Кошты не ўтрымаць

На думку экспэрткі, дарма чакаць сур'ёзнага запаволення інфляцыі ў найбліжэйшай будучыні, бо эканоміка ва ўсім свеце зніжае абароты. Спадзявацца, што тавары патаннеюць, яшчэ больш наіўна. Вяртацца да ўсеагульнай дырэктыўнай дзяржплатформы, як у СССР? Мусіць, у грамадстве нават падтрымаюць такую ідэю. Толькі яна не працуе ў рыначных умовах. Не ўсе кошты можна кантраляваць ва ўмовах глабалізацыі і прысутнасці прыватнага сектара.

«Але танней нічога ўжо дакладна не будзе. Так, дзяржава ўжывае захады па стрымліванні інфляцыі, каб хоць кошты сацыяльна значных тавараў крыху панізіць або ўтрымаць іх на ранейшым узроўні. Але ўсе кошты стрымаць немагчыма, ды і ніхто гэтага рабіць не будзе. Урад стварыў пул прадуктаў, якія найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва, і вось на іх неяк рэгулююць цэнаўтварэнне. Тут варта прывесці прыклад, як па дамоўленасці са шматлікімі гандлёвымі сеткамі маламаёмасным робяць зніжкі на шэраг тавараў. Але мы ж не толькі хлебам адзіным жывыя. Ёсць маса іншых запатрабаванняў, якія насельніцтва захоча задаволіць».

Не чакайце цуду

Эканамістка запэўнівае, што людзям трэба перастаць спадзявацца на «вяртанне ў найлепшыя часы», час пачынаць адаптавацца да новых рэалій.

«Гэта датычыцца ўсіх. Мы прыстасоўваемся да новай сітуацыі. Нам трэба навучыцца ў гэтай сітуацыі не проста выжываць, а жыць увесь час. Гэта вельмі складаная задача. Але гаворкі пра тое, што год-два вось так пажывем, а потым усё будзе добра, не ідзе», – кажа Абуховіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках