Выведка: РФ плануе падарваць будынак у Марыюпалі, дзе будуць судзіць палонных «азоўцаў»
9- 19.08.2022, 12:59
- 6,854
Магчымы тэракт прызначаны на Дзень Незалежнасці Украіны.
Паводле аднаго са сцэнараў, Расея плануе падарваць будынак у Марыюпалі, дзе будуць судзіць палонных «азоўцаў».
Пра гэта паведамляе ГУР МА.
«На Дзень Незалежнасці Украіны акупанты плануюць правесці ў часова акупаваным Марыюпалі паказальнае “судзілішча” над палоннымі абаронцамі “Азоўсталі”. З гэтай мэтай у тэрміновым парадку пераабсталёўваецца ацалелае памяшканне Марыюпальскай камернай філармоніі. На сцэне філармоніі будуць мантавацца жалезныя клеткі. Таксама ўзводзіцца некалькі новых часовых пабудоваў побач з памяшканнем», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што для таго, каб «легітымізаваць» гэтую акцыю, акупанты рыхтуюць спецыяльна навучаных «сведкаў» і завозяць прадстаўнікоў расейскіх «СМІ».
«Паводле аднаго з магчымых сцэнараў рашыстаў, яны могуць нанесці па памяшканні кропкавы ракетны ўдар. У выпадку рэалізацыі такога сцэнара, рашысты паспрабуюць традыцыйна перакласці віну за здзейсненае злачынства на Украіну», – падкрэслілі ў ГУР МА.