29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ разграмілі падраздзяленне расейскіх дэсантнікаў на поўдні

2
Байцы УСУ разграмілі падраздзяленне расейскіх дэсантнікаў на поўдні

«Блакітныя берэты» ратаваліся ўцёкамі.

На Паўднёвым кірунку быў блізкі бой паміж Узброенымі сіламі Украіны і адным з падраздзяленняў дэсантнікаў Расейскай Федэрацыі.

УСУ «навалялі» расейскім дэсантнікам, расказаў спікер Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук у відэазвароце, размешчаным у ягоным канале ў Telegram.

Прадстаўнік АВА параіў ворагам бегчы, паколькі на ўсіх можа не хапіць пакетаў.

«На Паўднёвым кірунку ў паядынку сышліся зноў – у блізкім паядынку – нашы Узброеныя сілы і адно з падраздзяленняў так званых расейскіх дэсантнікаў. Як вы думаеце, чыя ўзяла? Цалкам дакладна – нашы навалялі так званым блакітным берэтам. Уцякайце, хлопцы, лепш – уцякайце. Паколькі пакецікаў на ўсіх можа не хапіць», – падзяліўся Братчук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках