20 красавiка 2024, Субота, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія адмовілася ад расейскай вайсковай базы

6
Сербія адмовілася ад расейскай вайсковай базы

Бялград павялічыць супрацоўніцтва з NATO.

Сербія адмовілася ад размяшчэння расейскай вайсковай базы на тэрыторыі краіны. Замест гэтага Бялград павялічыць супрацоўніцтва з NATO. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.

Выданне адзначае, што на мінулым тыдні пасол РФ у Сербіі Аляксандр Бацан-Харчанка зрабіў заяву аб стварэнні расейскай вайсковай базы ў гэтай краіне.

"Стварэнне ў Сербіі расейскай вайсковай базы з'яўляецца суверэннай справай гэтай краіны, плюс гэта пытанне інтарэсаў самой РФ", - сказаў дыпламат.

Паводле ягоных слоў, становішча рэспублікі ў Балканскім рэгіёне ў вайскова-тэхнічным плане значна мацнейшае, чым здаецца, і з Сербіяй пачынаюць лічыцца.

У сваю чаргу сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч заявіў, што "Сербіі не патрэбныя чые-небудзь вайсковыя базы".

Сербія будзе захоўваць вайсковы нейтралітэт і хаўрусніцкія ставсункі. Не стане саромецца сувязяў з Расеяй, Кітаем, ЗША і ЕЗ, але пра сябе паклапоціцца сама, - сказаў Вучыч у інтэрв'ю сербскаму TV Prva.

Паводле звестак расейскага выдання, Сербія актывізавала супрацоўніцтва з NATO на вайсковай базе Поўдзень у наваколлях Буянаваца. Кіраўнік амэрыканскай Сядзібы абароннага супрацоўніцтве Аляксандра Пэдраза пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Паводле ягоных слоў, Вашынгтон і Бялград будуць развіваць на базе Поўдзень галоўны цэнтр навучання войска Сербіі паводле стандартаў NATO, а таксама падрыхтоўкі сербскіх падраздзяленняў для міратворчых аперацый.

Раней Аляксандр Вучыч назваў ЕЗ стратэгічным шляхам для Сербіі. Без еўрапейскіх інвестыцый і палітычна-прававога асяроддзя Сербія не змагла б дасягнуць нічога, прызнаў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках