28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Harley-Davidson вырабіў матацыклы з вайсковым дызайнам

4
Harley-Davidson вырабіў матацыклы з вайсковым дызайнам

Фатафакт.

Амэрыканскі вытворца легендарных матацыклаў Harley-Davidson вырабіў новыя версіі матацыклаў з вайсковым дызайнам.

Пра гэта паведамляе Аuto.ria.

Гаворка ідзе пра дзве спецыяльныя версіі матацыклаў Harley-Davidson Pan America 1250 Special GI (GI азначае General Issue або "Урадавыя патрэбы") і Tri Glide Ultra GI у вайсковым стылі.

Спецверсіі GI Enthusiast Collection адрозніваюцца ад звычайных мадэляў маркі пераважна вонкавым дызайнам, фарбай металік колеру хакі ды вайсковай сімволікай.

Pan America 1250 Special GI мае рухавік Revolution Max 1250 V-twin, які выдае 150 конскіх сіл і 127 Нм крутоўнага моманту з працоўным аб'ёмам 1250 кубічных сантымэтраў.

Трайк Tri Glide Ultra GI мае рухавік Milwaukee-Eight 114 з падвойным ахаладжэннем аб'ёмам 1868 кубічных сантымэтраў. Яго паказчыкі – 93 конскія сілы пры 5020 абарачэннях за хвіліну і 164 Нм крутоўнага моманту пры 3250 абарачэннях.

Цана Pan America 1250 Special GI - 20799 даляраў, цана трайка Tri Glide Ultra GI - 38099 даляраў.

Кампанія з Мілуокі пачала вырабляць тэхніку для вайскоўцаў яшчэ падчас Першай сусветнай вайны ў 1917 годзе, прапанаваўшы войску свой J-series Flathead V-twin аб'ёмам 1000 кубічных сантымэтраў на 15 конскіх сіл. У Другую сусветную выраблялі для ўзброеных сіл ЗША тысячы матацыклаў з 740-кубовым V-падобным рухавіком.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках