19 красавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца каршэрынгу заехаў у асвятляльную мачту

4
У Менску кіроўца каршэрынгу заехаў у асвятляльную мачту

Машына загарэлася.

У Менску п'яны кіроўца на каршэрынгавым аўтамабілі, уцякаючы ад ДАІ, заехаў у асвятляльную мачту. Аўтамабіль ад удару загарэўся. Агляд паказаў 1,55 праміле алкаголю. Пра гэта паведамляе прэс-служба сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

14 жніўня а 8.40 супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на каршэрынгавы Volkswagen. Інспектары падалі сігнал аб спыненні, але кіроўца праігнараваў указанні і паспрабаваў уцячы. Падчас пагоні, каля дома №31 па вуліцы Ляшчынскага, кіроўца не даў рады кіраванню, вылецеў за межы праезнай часткі і рэзнуўся ў асвятляльную мачту. Пасля ўдару аўто загарэлася.

За стырном каршэрынгавага VW знаходзіўся 24-гадовы кіроўца.

Агляд паказаў у яго 1,55 праміле алкаголю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках