19 красавiка 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі стварыў раду дэакупацыі Крыма

10
Зяленскі стварыў раду дэакупацыі Крыма

Старшынём Кансультатыўнай рады з'яўляецца прэзідэнт Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 15 жніўня, стварыў Кансультатыўную раду ў пытаннях дэакупацыі і рэінтэграцыі часова акупаванага Крыма.

Указ апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Кіраўніком рады з'яўляецца прэзідэнт, сакратаром - пастаянны прадстаўнік прэзідэнта ў АР Крым. Туды павінны ўвайсці сакратар СНБА, профільныя намеснікі кіраўніка Офіса прэзідэнта, чальцы Кабінета міністраў і - па жаданні - кіраўнікі адпаведных камітэтаў Вярхоўнай Рады, кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый у ПАРЕ, ПА АБСЕ і ПА NATO, кіраўнік Меджліса Крымска-татарскага народа і гэтак далей.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак павінен на працягу месяца прапанаваць кандыдатуры людзей, якія ўвойдуць у раду.

У Офісе прэзідэнта Украіны таксама назвалі асноўныя задачы рады:

прапановы аб прыярытэтах працы ў пытаннях дэакупацыі, рэінтэграцыі і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны з улікам Стратэгіі дэакупацыі Крыма ад 24 сакавіка 2021 года;

удзел у распрацоўцы пазіцыі Украіны ў ключавых кірунках працы Крымскай платформы;

прапановы аб удасканаленні заканадаўства ў пытаннях дэакупацыі і рэінтэграцыі АР Крым і Севастопаля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках