20 красавiка 2024, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі не стае педагогаў, настаўнікаў і выхавальнікаў

12
У Беларусі не стае педагогаў, настаўнікаў і выхавальнікаў

Колькі працаўнікоў бракуе і якімі заробкамі завабліваюць іх наймальнікі.

Да пачатку навучальнага года застаецца крыху больш за два тыдні. Установы адукацыі цяпер актыўна шукаюць працаўнікоў. Толькі за апошні месяц у агульнарэспубліканскай базе вакансій з'явілася блізу 2000 аб'яў аб пошуку педагогаў, настаўнікаў і выхавацеляў, піша «Зеркало».

Педагогі. З характарыстыкай, без судзімасці і адміністрацыйных правапарушэнняў

Аб прыёме на працу педагогаў на сайце дзяржаўнай службы занятасці сёння размешчана 1 251 аб'ява, з іх 912 — з'явіліся за апошні месяц. Гэтыя супрацоўнікі патрэбныя не толькі ў школах, але і ВНУ і ССНУ. Напрыклад, заробак на ўзроўні 1 110-1 300 рублёў абяцаюць сацыяльнаму педагогу ў лінгвістычным універсітэце. Адзначым, што гэта «столь» заробку ў гэтай спецыяльнасці. Пры гэтым ВНУ гатова прыняць на працу супрацоўніка нават з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй, але з досведам працы ад трох гадоў. Як правіла, наймальнікі паказваюць у аб'явах вакансій заробак да выплаты падаткаў, гэта значыць на рукі атрымаецца меншая сума.

Педагог сацыяльны на заробак 800 рублёў патрэбны і ў сталічны медуніверсітэт. Працаваць трэба будзе паводле графіку. Прэтэндэнт павінен быць з вышэйшай адукацыяй.

Школы таксама маюць патрэбу ў такіх спецыялістах. Так, педагог-арганізатар у менскай СШ № 68 на стаўку атрымае 457-800 рублёў і поўны сацыяльны пакет. На пасаду гатовы прыняць чалавека без досведу працы, але актыўнага і крэатыўнага, які «створыць умовы для дзяцей і падлеткаў раскрыць свае таленты».

У сталічнай СШ № 94 таксама патрэбны сацыяльны педагог. Вакансію можа закрыць чалавек з сярэдне-спецыяльнай або вышэйшай адукацыяй, які пройдзе медкамісію, падасць даведкі аб адсутнасці судзімасці і прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, таксама патрэбная характарыстыка. Заробак абяцаюць на ўзроўні 700-900 рублёў.

Настаўнік. Праца за 500-600 рублёў «для набыцця досведу»

Аб'яў аб вакансіях настаўнікаў у агульнарэспубліканскай базе — 730, з іх 462 былі апублікаваны за апошні месяц. Самы высокі заробак абяцаюць настаўніку беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 191 Менска - ад 1400 да 1500 рублёў. Працаваць трэба будзе з панядзелка да суботы (нагрузка 30 гадзін за тыдзень), плюс да гэтага трэба будзе весці класнае кіраўніцтва.

Некалькі дзясяткаў установаў адукацыі шукаюць настаўнікаў на заробак да 500 рублёў. Напрыклад, СШ № 4 Магілёва мае патрэбу ў настаўніку музыкі з вышэйшай профільнай адукацыяй, заробак супрацоўніка — 500 рублёў.

Настаўніка хіміі на заробак 483 рублі чакаюць у СШ № 10 Наваполацка.

Яшчэ менш — 482,29 рублёў, гатовыя плаціць настаўніку музыкі з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй і досведам працы ад трох гадоў у СШ № 1 Скідзеля. Такі ж заробак чакае настаўніка музыкі ў Прудкоўскай СШ Мазырскага раёна.

Двух настаўнікаў пачатковых класаў на заробак ад 481 да 500 рублёў прымуць у СШ №2 Бабруйска.

У Менску таксама ёсць вакансіі з маленькімі заробкамі. Напрыклад, прадпрыемства выканання лагапедычных паслуг «Я гавару-М» гатова плаціць настаўніку-дэфектолагу заробак на ўзроўні 500-600 рублёў.

Выхавальнік. На паўтары стаўкі за 900 рублёў

Для выхавацеляў у цэнтрах занятасці адкрыта 758 вакансій, з якіх 477 размешчаныя за апошні месяц.

Самы высокі заробак выхавацелю дашкольнай адукацыі – 1 250 рублёў, абяцаюць плаціць у Пяляскай сярэдняй школе ў Воранаўскім раёне. Але ёсць патрабаванне - трэба ведаць літоўскую мову.

Самы высокі заробак выхавацелю інтэрната абяцаюць у лінгвістычным універсітэце - на ўзроўні 1 100-1 150 рублёў. На пасаду возьмуць супрацоўніка з сярэдне-спецыяльнай або вышэйшай педагагічнай адукацыяй, стажам работы паводле спецыяльнасці ад года, адказнага і патрабавальнага. Выхавацелю трэба будзе працаваць шэсць дзён на тыдзень паводле графіку, у першую і другую змены.

Выхавацелям дашкольнай адукацыі ў дзіцячых садах заробак абяцаюць меншы. Каб атрымаць за сваю працу 800-900 рублёў супрацоўніку трэба будзе працаваць на паўтары стаўкі ў яслях-саду вёскі Амговічы Слуцкага раёна.

Ёсць і зусім мізэрны заробак - усяго 481 рубель. Яго атрымаюць выхавальнікі дашкалят ва ўстановах Жлобіна: «яслі-сад № 15», «яслі-сад № 43», «яслі-сад № 34».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках