19 красавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе ліквідавалі буйнога чыноўніка з Алтайскага краю

21
На Данбасе ліквідавалі буйнога чыноўніка з Алтайскага краю
ЯЎГЕН НОВІКАЎ

Яго апазналі па чэрапе.

У Данецкай вобласці быў ліквідаваны намеснік кіраўніка Грамадскай палаты Алтайскага краю Расеі Яўген Новікаў, піша unian.net.

Ягонае цела на гэтым тыдні павінны даставіць у Барнавул, паведамляе altapress.ru, спасылаючыся на звесткі дзвюх крыніц.

Боса з РФ афіцыйна прызналі ліквідаваным, яго апазналі па чэрапе.

- …пахаванне можа прайсці ўжо на гэтым тыдні-, - адзначаецца ў матэрыяле.

Яўген Новікаў паехаў у самаабвешчаную «ДНР» у ліпені нібыта з «гуманітарнай» мэтай. Пасля стала вядома, што ён знік, сваякі пачалі яго шукаць.

- У валанцёрскім цэнтры ў Шахцёрскім раёне «Данецкай народнай рэспублікі» пасля ракетнага абстрэлу 10 ліпеня 2022 года без вестак знік…Новікаў Яўген Аляксандравіч…, - пісалі ягоныя сваякі ў данецкіх пабліках.

Знішчэнне Новікава пацвердзіў у Telegram афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан.

- ...Ягоныя парэшткі знойдзеныя вельмі нежывымі, - адзначыў воін.

Яўген Новікаў нарадзіўся ў 1969 годзе 17 жніўня. Быў кіраўніком алтайскай краёвай арганізацыі «Расейскага саюза ветэранаў Афганістана». Потым яго чатыры скліканні запар прызначалі ў грамадскую палату рэгіёна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках