23 красавiка 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамлёўская наменклатура вар’яцее ад вялізных страт»

13
«Крамлёўская наменклатура вар’яцее ад вялізных страт»

Найміты ПВК «Вагнер» спрабуюць вербаваць беларусаў?

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача:

- Расея церпіць няўдачы на фронце. Украінскія абаронцы доблесна і смела змагаюцца за родную зямлю. Пуцінская наменклатура вар’яцее ад вялізных страт і ім трэба новае гарматнае мяса. На гэты раз погляд расейцаў упаў на Беларусь.

Пляшывы дыктатар здаў нашу краіну Расеі. ФСБшнікі адчуваюць сябе свабодна і камфортна на беларускіх вуліцах, раз'язджаюць з z-свастыкай, напіваюцца да непрытомнасці і бясчынствуюць. І цяпер яны хочуць канчаткова заняволіць беларусаў і знішчыць нас як нацыю.

ПВК «Вагнер» ужо з'яўляецца на парогах беларускіх ахоўных прадпрыемстваў з, пакуль што, прапановамі паваяваць за пуцінскія амбіцыі. Гавораць, яны ўжо нават арганізавалі трэніровачны лагер пад Менскам. Мяркую, гэта толькі пачатак.

Ну а мы, беларусы, як зробім? Зноў сцерпім, змаўчым і будзем падлізвацца да нахабных акупантаў? Ці, можа, прыкладзем усе намаганні, каб выратаваць Беларусь, выратаваць нашу будучыню, пакуль яшчэ не надта позна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках