20 красавiка 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ канстатаваў фіяска «паралельнага» імпарту

7
Урад РФ канстатаваў фіяска «паралельнага» імпарту

Кантрабандай не ўдалося напоўніць расейскія крамы.

Механізм «паралельнага імпарту», які раней уважаўся за кантрабанду, але быў легалізаваны ўладамі пасля пачатку вайны, выявіўся бяссільным напоўніць расейскія крамы ранейшым аб'ёмам тавараў, піша finanz.ru.

З пачатку траўня, калі «шэрыя» пастаўкі былі ўзаконеныя, у Расею ўдалося завезці прадукцыі на 6,5 млрд даляраў, паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Дзяніс Мантураў.

Сярэдні аб'ём увозу, з яго слоў, складае 2-2,5 млрд даляраў на месяц - гэта значыць, блізу 8% сукупнага даваеннага імпарту ў Расею, які, паводле інфармацыі ЦБ, складаў бязмала 32 млрд даляраў штомесяц.

З моманту старту ў траўні паралельны імпарт дэ-факта стагнуе. У першы месяц працы праграмы, куды ўключаныя гаджэты, запчасткі для аўтамабіляў, а таксама крытычныя тавары для прамысловасці, быў прыкладна такім жа, як цяпер - 2 млрд даляраў за месяц.

За год, паведаміў Мантураў, па «раўналежных» каналах у краіну паступяць тавары на 16 млрд даляраў, што роўна 4% сумарнага імпарту да вайны. У пераліку на кожнага жыхара Расеі будзе ўвезенае тавараў толькі на 111 даляраў за год, або 9,2 даляра за месяц.

Зрэшты, нават гэтыя мізэрныя пастаўкі знаходзяцца пад пагрозай зрыву. «Паралельны» ўвоз гаджэтаў у Расею ажыццяўляўся за кошт запасаў, якія мелі імпарцёры з краін ЕАЭС. Але за лета яны былі вычарпаныя, распавялі «Коммерсанту» крыніцы сярод расейскіх дыстрыбутараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках